Навіны банка і прэс-рэлізы
05.09.2024

Карта навучэнца Беларусбанка карыстаецца папулярнасцю на Віцебшчыне

1

Сярэдняя школа № 16 Полацка — першая школа горада, якая праявіла зацікаўленасць у рэалізацыі праекта Карта навучэнца. Менавіта таму намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна 2 верасня адправілася на ўрачыстую лінейку ў полацкую  «шаснаццатую» школу для віншавання першакласнікаў і вучняў выпускных класаў.

2

– Мне асабліва прыемна святкаваць гэты Дзень ведаў з вамі, — адзначыла Святлана Генадзьеўна. — Ваша школа адной з першых у раёне зацікавілася нашым унікальным прадуктам – Картай навучэнца. І сёння трымальнікамі карты з’яўляюцца больш за 85% дзяцей. Таму для нас вы заўсёды будзеце першымі і найлепшымі ў славутым горадзе Полацку.

І, вядома, Беларусбанк не прыйшоў на свята без падарунка. Намеснік старшыні праўлення ўручыла дырэктару школы сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальнай установы ў рамках дабрачыннага праекта "Беларусбанк. Мост у будучыню".

3

— Праект "Беларусбанк. Мост у будучыню" і ўнікальны банкаўскі прадукт «Карта навучэнца» накіраваны на падтрымку адукацыйных устаноў, стварэнне камфортных умоў для навучання нашых дзяцей. Упэўнена, што атрыманыя сродкі дапамогуць палепшыць адукацыйны працэс, і створаць дадатковыя магчымасці для росту і развіцця вучняў, – падкрэсліла Святлана Кажэкіна.

4

Без падарункаў не засталіся і першакласнікі полацкай школы. Кожны атрымаў ад банка кнігу па фінансавай граматнасці «Грошык i таямнiчы кошык», брэндзіраваныя мяшочкі для зменнага адзення, стыкерпакі і наборы для запісаў.

5

Дарэчы, сёння трымальнікамі Карты навучэнца з’яўляюцца 1,3 тысячы гэтай навучальнай установы.

Картка выконвае функцыянал электроннага пропуску ў школу і дакумента, які пацвярджае права на бясплатны праезд у гарадскім транспарце.

6

Усяго ж у Полацку да супрацоўніцтва па Карце навучэнца прыцягнуты ўсе 16 устаноў адукацыі, па Полацкім раёне — 18 з 29 устаноў.

2 верасня яшчэ адзін прадстаўнік Беларусбанка, намеснік начальніка Віцебскага АУ № 200 Іна Скідзевіч, наведала ўрачыстую лінейку ў сярэдняй школе № 12 Наваполацка, дзе вучыцца каля 1,1 тысячы дзяцей і амаль палова з іх з’яўляюцца трымальнікамі Карты навучэнца. Іна Мікалаеўна таксама ўручыла дырэктару школы сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальнай установы ў рамках дабрачыннага праекта «Беларусбанк. Мост у будучыню».

7

8

У цэлым у Наваполацку ў рэалізацыю праекта «Карта навучэнца» ўцягнуты ўсе 14 устаноў адукацыі горада.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы