Навіны банка і прэс-рэлізы
20.08.2024

Прапануем максімум магчымасцей з новай прэміяльнай карткай Белкарт

1

Беларусбанк з 20 жніўня пашырае лінейку карт Клуба «Персона», прапаноўваючы сваім удзельнікам новую прэміяльную картку плацежнай сістэмы Белкарт, – Белкарт Максімум. Новая картка прадастаўляе сваім трымальнікам шырокі пералік паслуг і магчымасцей. Сярод іх: бясплатныя наведванні бізнес-залаў, кансьерж-сэрвіс, мані-бэк, грашовыя пераводы і зняцце наяўных грошай без камісіі.

Знатакам высокаўзроўневага сэрвісу ў рамках Клуба «Персона» цяпер будуць даступны чатыры прэміяльныя карткі: Белкарт Максімум, World Mastercard Black Edition, Visa Signature і Visa Infinite.

Картка Белкарт Максімум мае эксклюзіўны дызайн

Картка Белкарт Максімум мае эксклюзіўны дызайн па матывах слуцкіх паясоў. Тэрмін дзеяння карткі — 4 гады.

Магчымасці новай карткі:

  • персанальнае банкаўскае абслугоўванне;
  • два бясплатныя наведванні бізнес-залаў у аэрапортах і чыгуначных вакзалах на тэрыторыі РБ і за яе межамі штогод;
  • выдача наяўных грошай без спагнання ўзнагароджання і на спецыяльных умовах;
  • мані-бэк 1% пры разліках па карце і да 3% у арганізацыях-партнёрах банка;
  • бясплатныя грашовыя пераводы на карты банка ў дыстанцыйных каналах;
  • бясплатныя апавяшчэнні аб усіх аперацыях па карце і аб заканчэнні тэрміну яе дзеяння;
  • добраахвотнае страхаванне трымальніка карткі ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу і многае іншае.

Акрамя гэтага, плацежная сістэма Белкарт дапаўняе пералік прывілей наступнымі магчымасцямі:

  • рэгістрацыяй на рэйс і перадпалётны агляд у прыярытэтным парадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск;
  • бясплатнай упакоўкай багажу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск;
  • трансферам са скідкай 25% у/з Нацыянальнага аэрапорта Мінск;
  • паслугай «Кансьерж-сэрвіс»;
  • скідкай у арганізацыях гандлю і сэрвісу для трымальнікаў карткі Белкарт Максімум;
  • падключэннем да сэрвісу Белкарт Pay;
  • удзелам у праграме лаяльнасці Сфера Белкарт.

Больш падрабязна пра карту Белкарт Максімум Клуба «Персона» — тут або па тэлефоне 147.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!