Навіны банка і прэс-рэлізы
14.08.2024

Інтэрнэт-аблігацыі вяртаюцца. Беларусбанк размясціў новы выпуск

Беларусбанк прыступіў да размяшчэння інтэрнэт-аблігацый — бездакументарных аблігацый уласнай эмісіі — у сістэме "Інтэрнэт-банкінг". Намінал адной аблігацыі — 100 беларускіх рублёў. Стаўка даходу ўстаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ + 3,5 п. п. (на бягучы момант гэта 13% гадавых).

Для банка гэта 249-ы выпуск аблігацый. Перыяд іх размяшчэння (перыяд, калі аблігацыі можна набыць) — з 15 ліпеня 2024 года па 30 снежня 2024 года. Тэрмін абарачэння складае 599 дзён па 6 сакавіка 2026 года. У дату пагашэння аблігацый на рахункі іх уладальнікаў залічыцца як намінал аблігацыі, так і даход па ёй.

Стаўка даходу ўстаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь + 3,5 працэнтнага пункта (на дату публікацыі гэта 13% гадавых).

Набыць аблігацыі могуць фізічныя асобы-рэзідэнты і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь, а для набыцця можа быць выкарыстана картка, адкрытая ў беларускіх рублях або замежнай валюце. Колькасць аблігацый для куплі не абмежавана.

Нагадаем, Беларусбанк быў першай фінансавай установай не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і на тэрыторыі СНД, якая ўкараніла тэхналогію анлайн-набыцця аблігацый. Інтэрнэт-аблігацыі, эмітаваныя ў бездакументарнай форме, сталі «прасунутай версіяй» традыцыйных папяровых аблігацый.

Інтэрнэт-аблігацыі валодаюць шэрагам пераваг не толькі ў параўнанні з дакументарнымі аблігацыямі, але і з банкаўскімі дэпазітамі:

  • інтэрнэт-аблігацыі можна набываць кругласутачна, не выходзячы з дому;
  • выплата працэнтнага даходу і пагашэнне аблігацый ажыццяўляецца аўтаматычна;
  • пры куплі не спаганяюцца камісіі, а даходы ад аблігацый не абкладаюцца падаходным падаткам;
  • выключана рызыка страты аблігацый, бо яны захоўваюцца на персаніфікаваным рахунку "дэпа" ў дэпазітарыі банка (пры яго адсутнасці адкрыццё рахунку «дэпа» ажыццяўляецца аўтаматычна пасля ажыццяўлення аперацыі па набыцці інтэрнэт-аблігацый).

Скарыстайцеся лімітаванай прапановай банка ў рэжыме анлайн. Больш падрабязная інфармацыя пра 249-ы выпуск аблігацый тут.