Навіны банка і прэс-рэлізы
16.07.2024

Беларусбанк пачынае размяшчэнне новага выпуску Інтэрнэт-аблігацый

З 15 ліпеня банк пачынае размяшчэнне ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг" новага 249-га выпуску бездакументарных аблігацый уласнай эмісіі (Інтэрнэт-аблігацый). Намінал адной аблігацыі - 100 беларускіх рублёў, колькасць для куплі не абмежаваная. Стаўка даходу ўстаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змянення) + 3,5 працэнтнага пункта (цяпер гэта 13% гадавых).

Больш падрабязна азнаёміцца з параметрамі аблігацый і праспектам эмісіі можна тут.

Скарыстайцеся лімітаванай інвестыцыйнай прапановай банка ў рэжыме анлайн 24/7! Патрабуецца толькі дзеючая карта ААТ "ААБ Беларусбанк", падключаная да сістэмы "Інтэрнэт-банкінг".