Навіны банка і прэс-рэлізы
04.07.2024

Няма банкамата — здымайце грошы на касе магазіна. Сэрвіс ад Беларусбанка набірае папулярнасць

Каб зняць грошы з карты, цяпер не абавязкова шукаць банкамат. Дастаткова звярнуцца ў найбліжэйшую гандлёвую кропку і пашукаць на касе спецыяльную наклейку з зялёным кашальком. Яна азначае, што магазін падключаны да сэрвісу выдачы наяўных грошай і тут вы можаце атрымаць неабходную суму грашовых сродкаў.

Сума ў рамках адной аперацыі не павінна перавышаць 5 базавых велічыняў (200 рублёў). Па картах Беларусбанка камісія за зняцце наяўных грошай не спаганяецца.

У Год якасці Беларусбанк працуе над тым, каб фінансавыя паслугі былі даступны ў кожным кутку краіны. Сёння ў сельскай мясцовасці і гарадах з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек да сэрвісу падключана больш за 2400 магазінаў. З моманту ўкаранення сэрвісу ў 2020 годзе ўжо праведзена 430 000 аперацый на агульную суму 30 млн рублёў.

Адзначым, што сэрвіс зручны не толькі пакупнікам, але і ўладальнікам бізнесу. Падключаныя суб’екты гаспадарання павялічваюць тавараабарот за кошт прыцягнення дадатковых пакупнікоў, а таксама скарачаюць час на здачу выручкі і расходы на інкасацыю наяўных грошай.

Пералік магазінаў, у якіх падключан сэрвіс.

image001

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы