Навіны банка і прэс-рэлізы
02.07.2024

Больш за сотню чалавек пераплылі Мінскае мора і дапамаглі дзіцяці

Напярэдадні Дня Незалежнасці сёмы раз аматары і прафесіяналы сустрэліся на пляжы №5 Заслаўскага вадасховішча на дабрачынным заплыве на адкрытай вадзе Blue Dragon Race, генеральным партнёрам якога традыцыйна выступіў Беларусбанк.

У гэтым годзе больш за 100 чалавек пераадолелі дыстанцыю ў 5000 метраў. Як гавораць удзельнікі, галоўная матывацыя — гэта не толькі кінуць выклік самому сабе, але і ўнесці ўклад у агульную добрую справу, бо сродкі ад рэгістрацыйных узносаў накіроўваюцца на лячэнне цяжкахворых дзяцей фонду «Шанс».

Дарэчы, у 2023 годзе ў дабрачынны фонд было пералічана 9 100 рублёў, а ў 2024 на рахунак адправіцца больш за 12 000 рублёў.

Колькасць плыўцоў з кожным годам расце. Радуе, што ёсць пастаянныя ўдзельнікі мерапрыемства, узрост якіх ад 18 да 69 гадоў.  А таксама зараджаецца тэндэнцыя калектыўнага ўдзелу ў заплыве.

Медалямі ўзнагародзілі ўсіх, хто адважыўся на ўдзел. Золата дасталася самаму хуткаму плыўцу Паўлу Чайкову, ён справіўся з дыстанцыяй за 1 гадзіну 11 мінут 45 секунд.

Серабро другі год запар забірае Дзмітрый Мелях, яго час 1 гадзіна 20 мінут 15 секунд. На трэцім месцы — Сяргей Алексяевіч, ён пераадолеў 5000 метраў за 1 гадзіну 20 мінут 18 секунд.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы