Навіны банка і прэс-рэлізы
10.06.2024

Калі банк яшчэ і чараўнік. Беларусбанк зладзіў свята для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу

image001

У мінулую пятніцу ў сталіцы было шумна: на стадыёне «Дынама» сабралася больш за 20 тысяч балельшчыкаў, якія засумавалі па вялікім футболе. У гэты чэрвеньскі вечар на полі ў таварыскім матчы сустрэліся зборныя Беларусі і Расіі. Падзея сама па сабе хвалюючая. Але яшчэ больш хвалюючай яна была для дзяцей з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, катэджы для якіх пабудаваў Беларусбанк у рамках праекта «Бацькоўскі кут». Амаль 100 дзяцей з усёй краіны разам з бацькамі-выхавацелямі прыехалі на матч, а 16 з іх вывелі на поле футбалістаў і судзейскую калегію. А заадно праспявалі з Дзімам Біланам і Русланам Аляхно гімны абедзвюх дзяржаў.

image003

Падобную актыўнасць банк пры садзеянні грамадскіх арганізацый праводзіць другі раз. У гэтым годзе мерапрыемства прымеркавалі да Дня абароны дзяцей і 80-годдзя вызвалення Беларусі. Таму насычаны дзень для дзяцей і іх бацькоў пачаўся на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплекса «Лінія Сталіна».

image005

image007

image009

image011

image013

image015

Затым госці заехалі на абед у Галаўны офіс банка і адправіліся, магчыма, на адно з самых эмацыянальных і запамінальных мерапрыемстваў у іх жыцці — футбольны матч.

image017

— Мерапрыемства для дзяцей з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў падобным фармаце мы праводзім не першы раз, — падзяліўся намеснік старшыні праўлення Дзмітрый Краскоўскі. — Для банка сацыяльны складальнік бізнесу — гэта не толькі фінансавая падтрымка, якая ўвасабляецца ў тым ліку ў будаўніцтве і ўпарадкаванні катэджаў для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу па ўсёй краіне. Нам важна падтрымліваць гэтых дзяцей і дарыць ім яркія, станоўчыя эмоцыі. Для гэтага мы сумясцілі філасофію двух нашых сацыяльных праектаў: «Бацькоўскі кут» і «Пераможам разам!». Дзякуючы гэтаму мы арганізавалі для гэтых сем’яў наведванне комплекса «Лінія Сталіна» і выхад на поле дзяцей з дзіцячых дамоў на поле стадыёна Дынама з вядомымі футбалістамі падчас таварыскага матчу «Беларусь - Расія». Упэўнены, пра такое марыць кожны хлопчык. Нават я па-добраму зайздрошчу ім.

І пакуль бацькі і частка выхаванцаў займалі месцы на трыбунах, 16 дзяцей пераапраналіся ў спецыяльную форму і чакалі размінаючыхся футбалістаў абедзвюх каманд у «падтрыбунцы». За гэтыя мінуты яны паспелі не толькі перахвалявацца, але і, як сапраўдныя зоркі, даць інтэрв’ю тэлебачанню.

image019

image021

image023

image025

image027

image029

image031

Я марыў пра гэта ўсё жыццё, і ў гэтыя хвіліны адчуваў сябе сапраўдным футбалістам, — прызнаўся потым 11-гадовы Дзіма з дзіцячага дома сямейнага тыпу сям’і Шушлаковых з Быхава, успамінаючы, як гэта было, выходзіць на 20-тысячны стадыён са знакамітымі футбалістамі.

Хтосьці з хлопцаў шчыра расказаў, што баяўся зрабіць нешта не так, іншыя, не хаваючы эмоцый, гаварылі, што гэта найлепшы дзень у іх жыцці.

У выніку ўсё прайшло на выдатна. І пасля матчу сем’і ад’язджалі дадому стомленыя і перапоўненыя эмоцыямі.

image033

image035

Вялікі дзякуй за цікавыя прыгоды, якія аднолькава запомніліся як дзецям, так і дарослым, — сказала сям’я са Шклова.

Дзякуй за арганізацыю такога мерапрыемства! Дзеці ў захапленні. Мы цудоўна правялі дзень, — падзяліліся падапечныя банка з дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Пінску.

Дзякуем Беларусбанку за такое яркае і займальнае мерапрыемства, няхай усё ў вас будзе добра, — сказала сям’я з Гродна.

Вялікі сюжэт пра мерапрыемства можна паглядзець па спасылцы.

Даведка

Нагадаем, Беларусбанк — сацыяльна адказны брэнд і вядзе дабрачынную дзейнасць па шасці напрамках. Адзін з іх — праект «Бацькоўскі кут», у рамках якога будуюцца катэджы для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Вынікам праекта за 17 гадоў сталі 17 дамоў сямейнага тыпу ва ўсіх абласцях рэспублікі. Дарэчы, банк не проста будуе дамы, але і сочыць за лёсам падапечных: суправаджае і падтрымлівае сем’і пасля засялення, аказвае дапамогу, арганізоўвае мерапрыемствы. Дзякуючы Беларусбанку дзеці забяспечаны ўсім неабходным: развіваючымі і настольнымі гульнямі, спартыўным абсталяваннем, басейнамі, школьнымі прыладамі і інш.

Акрамя падтрымкі падрастаючага пакалення і павышэння іх фінансавай граматнасці, у мінулым годзе банк таксама запусціў сацыяльны праект «У школу з Беларусбанкам», каб забяспечыць сельскія школы па ўсёй краіне новымі камфартабельнымі транспартнымі сродкамі для падвозу дзяцей да ўстановы адукацыі.

Яшчэ адзін сацыяльна значны праект Беларусбанка — «Пераможам разам!» —  працуе ў галіне спорту высокіх дасягненняў, фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця. У рамках яго банк супрацоўнічае з Беларускай федэрацыяй футбола і ўжо 11 гадоў з’яўляецца генеральным партнёрам чэмпіянату па футболе «Беларусбанк — Вышэйшая ліга». На працягу многіх гадоў каманда банка выступае за развіццё айчыннага футбола і традыцыйна актыўна садзейнічае гэтаму працэсу.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы