Навіны банка і прэс-рэлізы
25.05.2022

Вывелі футбалістаў на поле і атрымалі аўтографы: Беларусбанк арганізаваў актыўнасці для выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу

image001

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей Беларусбанк арганізаваў мерапрыемства для выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу, над якімі ажыццяўляецца патранаж у рамках дабрачыннага праекту «Бацькоўскі кут».

Першай лакацыяй стаў Галаўны офіс банка. Тут для дзяцей правялі інтэлектуальную віктарыну і падарылі футбольныя мячы для гульняў на свежым паветры.

 

image003

З мэтай патрыятычнага выхавання моладзі і захавання гістарычнай памяці грамадскімі арганізацыямі банка была арганізавана экскурсія ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзеткам паказалі ўзоры ўзбраення і тэхнікі, расказалі факты пра партызанскі рух, акупацыйны рэжым і вызваленне Беларусі. Завершылася экскурсія памятным фота ў Зале Перамогі.

image005

image007

Завершылася мерапрыемства на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама», дзе запрошаныя сем’і наведалі Фінал Кубка Беларусі па футболе ў рамках партнёрскага супрацоўніцтва з Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола».

image009

image011

Акрамя таго, выхаванцы дамоў сямейнага тыпу і дзеці банкаўскіх работнікаў (усяго 31 дзіця) ​​вывелі футбалістаў на поле перад пачаткам матчу, а таксама прынялі ўдзел у якасці болбояў: падчас гульні падавалі футбалістам мячы з-за межаў поля.

image013

Памятным сувенірам для кожнай сям’і сталі падораныя банкам футбольныя мячы з аўтографамі ігракоў абедзвюх каманд, якія выступалі ў Фінале Кубка Беларусі: «БАТЭ» і «Гомель».

image015

Даведка: Беларусбанк праводзіць актыўную дзейнасць у рамках сацыяльнай адказнасці бізнесу. Адзін з асноўных праектаў у гэтым напрамку — будаўніцтва катэджаў для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. У 1998 годзе Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў праграму «Дзеці Беларусі», ідэя якой заключаецца ў тым, каб кожнае дзіця выхоўвалася ў сям’і. Ужо больш за дзесяць гадоў найбуйнейшы банк праз дабрачынны праект «Бацькоўскі кут» уносіць свой уклад у яе вырашэнне. Можна сказаць, для банка гэта самая каштоўная і дарагая сацыяльная ініцыятыва. Вынікам праекту на сучасным этапе з’яўляюцца 17 дамоў сямейнага тыпу, размешчаных ва ўсіх абласцях рэспублікі, у якіх выхоўваюцца 142 дзіцяці.

Таксама Беларусбанк на працягу дзевяці гадоў з’яўляецца Генеральным партнёрам Нацыянальнага чэмпіянату краіны па футболе сярод каманд вышэйшай лігі і захоўвае гэты статус у 2022 годзе.  На працягу многіх гадоў каманда банка выступае за развіццё айчыннага футболу і традыцыйна актыўна садзейнічае гэтаму працэсу.

 

Аддзел камунікацый і рэкламы