Навіны банка і прэс-рэлізы
04.06.2024

Запрашаем прыняць удзел у начным дабрачынным забегу BELARUSBANK MUSEUM RUN

image001

Ужо трэці год запар Беларусбанк арганізоўвае ўнікальнае дабрачыннае мерапрыемства — начны забег па тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо, у пяці кіламетрах ад Мінска. На гэты раз спаборніцтвы пройдуць у ноч на Івана Купалу — з 6 на 7ліпеня.

Забег праводзіцца пры падтрымцы Федэрацыі прыгодніцкіх гонак у фармаце трэйла — забега па перасечанай мясцовасці. Удзельнікі пераадолеюць дыстанцыі на 5, 10 і 21 км, а дзецям прапануецца трэйл даўжынёй 1 км. Дыстанцыя будзе падрабязна прамаркіравана, на фінішы ўдзельнікі атрымаюць памятны медаль.

image003

image005

Траса забегу пракладзена па тэрыторыі музея-скансэна пад адкрытым небам. Удзельнікі будуць бегчы сярод старадаўніх драўляных пабудоў: ветракоў, сялянскіх сядзіб і цэркваў, падсвечаных пражэктарамі, а ў сярэдзіне круга маршрут пройдзе па забалочаных берагах ракі Пціч.

Увага: кожны спартсмен абавязаны мець пры сабе ліхтарык. Ён патрэбны для таго, каб бачыць дарогу ноччу і заадно любавацца музейнай экспазіцыяй. Таксама ўдзельнікам будзе прадастаўлены пункт харчавання з гарачымі напоямі, пячэннем і фруктамі. На лакацыі будуць працаваць фатографы.

image007

Нагадваем, што забег дабрачынны. Стартавыя ўзносы будуць перададзены музею для развіцця экспазіцыі.

Падаць заяўку для рэгістрацыі на Belarusbank Museum Run можна на сайце Федэрацыі прыгодніцкіх гонак arf.by.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы