Навіны банка і прэс-рэлізы
10.10.2023

Некалькі сотняў атлетаў пераадолелі дыстанцыі дабрачыннага начнога забегу Belarusbank Museum Run

image001

На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо Мінскага раёна ў ноч з 7 на 8 кастрычніка адбыўся дабрачынны забег Belarusbank Museum Run. Унікальная ініцыятыва, якую Беларусбанк правёў у другі раз, прыцягнула некалькі сотняў удзельнікаў, у тым ліку больш за 80 дзяцей, прычым самы малодшы з іх нарадзіўся ў 2022 годзе.

Нават восеньская прахалода і парывісты вецер не перашкодзілі аматарам здаровага ладу жыцця выйсці на старт забегу, арганізаванага банкам сумесна з Федэрацыяй прыгодніцкіх гонак. Маленькія атлеты пакаралі дыстанцыю ў 1 км, а для дарослых было прадугледжана тры варыянты – 5, 10 і 21 км.

image003

image005

Паколькі Belarusbank Museum Run задумваўся як трэйл (забег па перасечанай мясцовасці), трасу нельга было назваць простай. Маршрут пралягаў як па добраўпарадкаваных дарогах, так і па лугавых сцяжынках, лясных сцежках, участках бездарожжа, балоцістай і ўзгорыстай мясцовасці. Па дарозе бегуны маглі любавацца экспанатамі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту – адзінага ў краіне скансэна, гэта значыць музея пад адкрытым небам. Падсветленыя пражэктарамі цэрквы, ветракі, сельскія падворкі і іншыя помнікі драўлянага дойлідства рабілі начны пейзаж казачным і пераносілі ў атмасферу беларускай вёскі мінулых стагоддзяў. Дарэчы, стартавыя ўзносы ўдзельнікаў забегу пойдуць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы музея і дапамогуць зрабіць яго экспазіцыю яшчэ больш цікавай.

image007

image009

image011

«Стартаваць пасля заходу сонца і бегчы па тэрыторыі музея народнай архітэктуры і побыту – фармат незвычайны. Адметна, што ў параўнанні з мінулым годам колькасць удзельнікаў павялічылася, і гэта нягледзячы на "свежае" кастрычніцкае надво’е. Падобныя разнапланавыя праекты, у тым ліку спартыўнага характару, – ключавая частка палітыкі банка ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Штогод мы праводзім вертыкальныя забегі ў Нацыянальнай бібліятэцы, дабрачынныя заплывы на Мінскім моры. Зацікаўленасць людзей расце, і гэта радуе», – адзначыў начальнік упраўлення камунікацый і карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці Беларусбанка Аляксей Кулік.

image013

На фінішы кожнага атлета чакаў памятны медаль, а таксама гарачыя напоі і пачастункі, каб аднавіць сілы.

image015

image017

image019

Аддзел камунікацый і рэкламы