Навіны банка і прэс-рэлізы
29.04.2024

Закажы карту на дом у дадатку M-Belarusbank

1

Афармляйце плацежную карту ў дадатку M-Belarusbank з дастаўкай на дом без наведвання аддзялення банка і сустрэчы з кур’ерам.

Паслугу дастаўкі банкаўскай карты поштай Беларусбанк прадастаўляе бясплатна. Дастаткова запоўніць заяўку ў дадатку M-Belarusbank і потым праверыць сваю паштовую скрыню. Паслуга найлепшым чынам падыходзіць для тых, хто не хоча марнаваць лішні час на афармленне карткі, як кажуць, па старынцы.

Картку даставяць у паштовую скрыню на адрас, які пазнача кліент пры афармленні ў дадатку. Калі паштовай скрыні няма або яна адчынена, то за гатовай карткай трэба звярнуцца ў аддзяленне пошты. Там яна будзе захоўвацца на працягу 30 дзён пасля паступлення, па заканчэнні гэтага часу яе вернуць у банк.

Больш падрабязна з умовамі сэрвісу па дастаўцы картак поштай можна азнаёміцца тут.