А вы ведаеце, што ў Беларусі працягвае расці колькасць махлярстваў, у тым ліку з выкарыстаннем новых тэхналогій? Напрыклад, зламыснікі могуць папрасіць устанавіць на тэлефон дадатак, які дае доступ да інфармацыі. З дапамогай аддаленага доступу махляры здольны ад імя кліента падаваць заяўкі на крэдыт і выкрадаць грошы з рахункаў.
А вось серыя «шпіёнскага трылера»: вас просяць патэлефанаваць у банк і аформіць крэдыт, авердрафт або карту растэрміноўкі. Усё – пад выглядам тайнай спецаперацыі, каб злавіць махляроў і выкрыць саўдзельнікаў з ліку банкаўскіх работнікаў.
Яшчэ адна распаўсюджаная хітрасць – падроблены, або фішынгавы, сайт. Пакінуўшы там памылкова свае даныя, вы рызыкуеце пазбавіцца сродкаў на банкаўскай карце і не толькі.
Каб не стаць ахвярай махляроў, дастаткова ўзброіцца ведамі. Беларусбанк запускае новы квэст – «Бяспека – гэта важна!». Ён размешчаны ў раздзеле «Азбука фінансавай граматнасці».
Праўда, прайсці яго будзе не так проста: адказы на пытанні і самі заданні прыдзецца шукаць па ўсім сайце. Але шмат падказак мы ўжо далі ў гэтым артыкуле. А самыя ўважлівыя ў якасці нашай падзякі будуць удастоены прыемнага сюрпрызу – віртуальнай экскурсіі па Музейна-камунікацыйным цэнтры банка.
Пераходзьце па спасылцы (гэта дакладна бяспечна!) і павышайце сваю кіберграматнасць.