З 1 па 3 сакавіка ў Мінску прайшла XXII міжнародная спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар’ера». У маштабным форуме прымалі ўдзел дзясяткі ВНУ і каледжаў краіны, а таксама буйныя прадпрыемствы і арганізацыі. Кожная з устаноў адукацыі імкнулася як мага ярчэй прадставіць свае паслугі і прэзентаваць спецыяльнасці. У іх ліку і Беларусбанк.
Экспазіцыя найбуйнейшага банка краіны традыцыйна прыцягвала павышаную ўвагу: сярод наведвальнікаў разыгрываліся карысныя падарункі. Напрыклад, можна было атрымаць бесправадныя навушнікі і стыльныя заплечнікі.
На стэндзе прадстаўнікі банка і нацыянальнай плацежнай сістэмы Белкарт прэзентавалі цэлы шэраг картачных прадуктаў, распрацаваных спецыяльна для маладзёжнай аўдыторыі. Гэта яркая картка «Ізі-карта», дзіцячая карта Клуба «Зебра» і «Карта навучэнца».
З дапамогай спецыялістаў банка прама на выставе можна было ўстанавіць мабільны дзіцячы дадатак MobiTeen або дадатак для ажыццяўлення бескантактавых плацяжоў Белкарт Pay, а таксама атрымаць адказы на пытанні аб функцыянаванні дадаткаў і выкарыстанні картак.
За актыўны ўдзел у выставе Беларусбанк быў удастоены дыплома ад арганізатараў.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэклам