Навіны банка і прэс-рэлізы
29.02.2024

З 1 ліпеня асобныя катэгорыі грамадзян змогуць атрымліваць пенсію толькі праз банкі. Падрыхтуйцеся загадзя з картай «Аксаміт»

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь № 318-З «Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат» з 01.07.2024 выплата грамадзянам пенсій і іншых сацыяльных выплат у Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання і раённых цэнтрах будзе ажыццяўляцца толькі праз банкі.

Права выбару атрымання пенсіі і іншых сацыяльных выплат праз аддзяленні паштовай сувязі або банкі захоўваецца толькі для грамадзян, якія дасягнулі 70 гадоў або пражываюць у сельскай мясцовасці, інвалідам I і II групы. Асобам, не маючым дакументаў, якія сведчаць асобу, у дачыненні да якіх органамі ўнутраных спраў выдадзены заключэнні аб пацвярджэнні асобы для мэт пенсіённага забеспячэння, выплата пенсій будзе ажыццяўляцца праз аб’екты паштовай сувязі.

Улічваючы гэтыя змяненні, Беларусбанк прапануе загадзя паклапаціцца аб пераводзе ў банк выплаты пенсіі і іншых сацыяльных выплат, аформіўшы карту Клуба «Аксаміт».

Карта «Аксаміт» — гэта картка Белкарт тэрмінам дзеяння 5 гадоў і мані-бэкам 1% за плацяжы ў АРІП і 3% у асобных папулярных у пенсіянераў катэгорыях. Таксама трымальнікі гэтай карты могуць здымаць да 200 рублёў наяўных грошай у месяц у банкаматах банкаў-рэзідэнтаў без камісіі, афармляць дэпазіт і страхоўку на спецыяльных умовах.

Падрабязней пра карту Клуба «Аксаміт» па спасылцы. Афармляйце самі і раскажыце сваім блізкім, якія рыхтуюцца да атрымання пенсіі.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!