Навіны банка і прэс-рэлізы
03.01.2024

Толькі ў Беларусбанку можна аформіць крэдыт на айчынныя тавары са стаўкай 4%

Падтрымліваючы ініцыятыву ўрада Рэспублікі Беларусь па стымуляванні рознічнага гандлю таварамі беларускіх вытворцаў з 4 студзеня Беларусбанк запускае новы крэдыт на спажывецкія патрэбы «На родныя тавары».

— Падтрымка важных дзяржаўных ініцыятыў — накіраваных на развіццё эканомікі, — традыцыйны складальнік дзейнасці Беларусбанка. Упэўнена, што стымуляванне попыту на айчынныя тавары будзе мець станоўчы ўплыў на развіццё прадпрыемстваў і дапаможа грамадзянам палепшыць свой побыт, павысіць якасць жыцця. Тым больш, гэты год абвешчаны Годам якасці, а якасць – гэта сінонім тавараў айчынных брэндаў, — адзначыла намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна.

Крэдыт будзе выдавацца на 3 гады пад фіксаваную на ўвесь тэрмін крэдытавання стаўку 4% гадавых для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў: мэбля, халадзільнікі і маразільнікі, пральныя, кухонныя, пасудамыечныя машыны, мікрахвалевыя печы, керамічная плітка і санітарна-тэхнічнае абсталяванне, веласіпеды, мапеды, матацыклы, тэлевізары, мотаблокі, міні-трактары.

З поўным пералікам тавараў і арганізацый-вытворцаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2023 №992 «Аб спажывецкім крэдытаванні», можна азнаёміцца тут.

Максімальная сума крэдыту залежыць ад плацежаздольнасці заяўніка, але не можа перавышаць 300 базавых велічыняў (па стане на 03.01.2024 – 12 000 руб.). Крэдыт выдаецца шляхам безнаяўнага пералічэння на рахункі прадаўцоў айчынных тавараў на падставе дакументаў на аплату тавара (рахунак – фактура, дагавор). Падаць заяўку на крэдыт можна ва ўстановах банка, Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу і на сайце банка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры па тэлефоне 147.