Навіны банка і прэс-рэлізы
29.12.2023

Лічбавізацыя, стаўка на падрастаючае пакаленне і сацыяльныя інвестыцыі: кіраўнік Беларусбанка аб дасягненнях адыходзячага года

Сёння, калі да Новага года застаецца некалькі дзён, раскажам аб выніках і дасягненнях найстарэйшага брэнда і найбуйнейшага банка краіны, якому 26 снежня споўніўся 101 год. Аб тым, чаго ўдалося дабіцца ў адыходзячым годзе і чым парадаваў мільёны кліентаў Беларусбанк, расказаў старшыня праўлення Віктар Ананіч.

Фото 1

Віктар Міхайлавіч, складана пераацаніць уклад Беларусбанка ў развіццё айчыннай эканомікі, які вы ўносіце праз падтрымку бізнесу ўсіх маштабаў. Якія папярэднія вынікі ў гэтым напрамку?

— У бягучым годзе мы ўмацавалі свае пазіцыі на фінансавым рынку. Наш крэдытны партфель карпаратыўных кліентаў з улікам каштоўных папер з пачатку года вырас на 2,4 млрд рублёў і склаў 26,9 млрд.

На ўзроўні Урада і органаў дзяржаўнага кіравання ў гэтым годзе адзначана актывізацыя інвестыцыйнай дзейнасці. Адпаведна, банкам былі дадзены даручэнні па павелічэнні аб’ёмаў фінансавання, прадастаўляемага на рэалізацыю інвестпраектаў. Беларусбанк адразу ж актыўна ўключыўся ў гэтыя працэсы. І як вынік, за 11 месяцаў накіраваў на гэтыя мэты больш за 1 млрд рублёў. У першую чаргу фінансаваліся інтэграцыйныя імпартазамяшчальныя праекты, а таксама праекты прадпрыемстваў энергетычнай, газавай і паліўнай галіны, праекты па рэканструкцыі і мадэрнізацыі вытворчых аб’ектаў аграпрамысловага комплексу і прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, малога і сярэдняга бізнесу, лізінгавых кампаній для набыцця сучаснай тэхнікі і абсталявання з наступнай яе перадачай у лізінг згодна з Указам № 146.

Яшчэ адзін значны напрамак падтрымкі эканомікі банкам — гэта фінансаванне суб’ектаў гаспадарання ў рамках садзейнічання развіццю экспарту тавараў, работ і паслуг. За 11 месяцаў на гэтыя мэты банк накіраваў больш за 800 млн рублёў.

2

За год мы нямала зрабілі і ў частцы развіцця прадуктаў і сэрвісаў, аддаленых каналаў абслугоўвання, укаранення лічбавых тэхналогій для карпаратыўных кліентаў. Улічваючы запыты рынку, запусцілі шэраг актуальных бізнес-пакетаў, якія забяспечваюць патрэбы самых розных сегментаў кліенцкай базы. Напрыклад, «Бізнес-ВЭД» у кітайскіх юанях і расійскіх рублях, «Сапраўдная падтрымка» для ІП, пакет паслуг для жанчын-прадпрымальніц «Бізнес-Лэдзі», які суправаджаецца спецыяльнай прапановай «Бізнес-Брыльянт».

3

Для павышэння хуткасці і якасці абслугоўвання рэалізавалі такія сэрвісы, як дыстанцыйнае адкрыццё рахунку ІП з дапамогай міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі, праверка контрагентаў-рэзідэнтаў КНР (дарэчы, такая паслуга прадастаўляецца толькі нашым банкам). І гэта толькі невялікая частка новаўвядзенняў, накіраваных на тое, каб абслугоўванне бізнесу ў банку было максімальна зручным, аператыўным і сучасным.

Беларусбанк — лідар не толькі ў карпаратыўным сектары, але і ў частцы працы з насельніцтвам. Складана знайсці чалавека, які б не карыстаўся паслугамі банка. Якія стратэгічныя мэты ставіце ў аснову, развіваючы рознічны бізнес?

— Мы ганарымся, што больш за 60% насельніцтва краіны, або каля 6 мільёнаў чалавек, з’яўляюцца нашымі кліентамі. Беларусбанк прадстаўлены ў кожным рэгіёне Беларусі. Сёння сетка ўстаноў налічвае 6 абласных упраўленняў, 118 цэнтраў банкаўскіх паслуг, каля 1200 пунктаў продажу (з іх 45% сельскія). Ва ўмовах імклівых змяненняў мы пастаянна развіваем і ўдасканальваем рознічныя прадукты, сэрвісы і паслугі. Пры гэтым у ліку асноўных прыярытэтаў застаюцца якасць абслугоўвання і кліентаарынтаванасць, а таксама максімальная лічбавізацыя, каб самыя неабходныя паслугі былі даступны кліентам прама ў іх гаджэтах кругласутачна.

4

Сацыяльную місію банка таксама ставім у аснову і ўдзельнічаем у рэалізацыі значных дзяржаўных ініцыятыў. Так, у рамках падтрымкі шматдзетных сем’яў банк з 2015 года рэалізуе дзяржаўную праграму «Сямейны капітал». За час існавання праекта больш за 132 тыс. сем’яў скарысталіся правам на адкрыццё адпаведных рахункаў. Таксама мы з’яўляемся актыўным удзельнікам дзяржаўнай праграмы па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва. Штогод банк праводзіць каля 7 тыс. розных мерапрыемстваў ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Асаблівую ўвагу надаём павышэнню кіберграматнасці і супрацьдзеянню махлярам у галіне лічбавых тэхналогій.

Для даступнасці паслуг кліентам у рэгіёнах, у прыватнасці сельскай мясцовасці, працягваецца сумесны праект «Банк – Белпошта», які дазваляе атрымліваць паслугі з выкарыстаннем сучасных тэхналогій у больш чым 1200 кропках паштовых аддзяленняў. Запатрабаваным напрамкам нашага сумеснага праекта з’яўляецца сэрвіс па дастаўцы поштай банкаўскіх плацежных картак кліентам па ўсёй тэрыторыі краіны.

— Віктар Міхайлавіч, Беларусбанк цвёрда асацыюецца ў насельніцтва з выгаднымі і сумленнымі крэдытамі, у першую чаргу на нерухомасць. Многія беларусы абзавяліся запаветнымі квадратамі дзякуючы працы вашай каманды. Якія вынікі ў банка ў гэтай галіне?

— Банк традыцыйна займае першыя пазіцыі па выдачы крэдытаў на будаўніцтва нерухомасці з дзяржаўнай падтрымкай.

Акрамя таго, мы прапануем кліентам шырокую і канкурэнтную лінейку крэдытных прадуктаў на фінансаванне нерухомасці за кошт уласных рэсурсаў. Ёсць сярод нашых прапаноў і спецыяльныя ўмовы на будаўніцтва жылля з выкарыстаннем матэрыялаў айчыннай вытворчасці. Самым запатрабаваным прадуктам на фінансаванне нерухомасці сёння з’яўляецца крэдыт на набыццё жылых памяшканняў «Іпатэка Экспрэс». Доля выдачы такіх крэдытаў у агульным аб’ёме камерцыйнага крэдытавання нерухомасці склала каля 45%. Толькі ў гэтым годзе прадуктам скарысталіся больш за 7 000 грамадзян.

5

Карыстаюцца папулярнасцю і нашы спажывецкія крэдыты. Для стымулявання ўнутранага пакупніцкага попыту на айчынныя тавары і паслугі мы ўкаранілі ў лінейку спажывецкіх крэдытаў шэраг прадуктаў з больш нізкімі працэнтнымі стаўкамі. І бачым эфект: за 11 месяцаў па крэдытах на набыццё тавараў беларускіх вытворцаў заключана 9 тысяч крэдытных дагавораў на суму больш за 33 мільёны рублёў.

Дарэчы, для зручнасці кліентаў мы рэалізавалі магчымасць афармлення многіх крэдытаў у лічбавых каналах. У гэтым выпадку працэнтная стаўка ніжэй, чым пры падачы заяўкі ва ўстанове банка. Дзякуючы такому падыходу 50% усіх кліентаў, якія аформілі крэдыты з пачатку года, зрабілі гэта дыстанцыйна.

— У бягучым годзе банк неаднаразова выходзіў на рынак з новымі цікавымі прапановамі для рознічных кліентаў. Давайце ўзгадаем самыя яркія.

— Я вельмі ганаруся тым, што шэраг нашых навінак датычыцца падрастаючага пакалення. Тут мы прытрымліваемся стратэгіі «гадаваць свайго кліента». Таму летам разам з плацежнай сістэмай Белкарт запусцілі дзіцячы мабільны дадатак MobiTeen. Яго аўдыторыя — дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў і іх бацькі. Дзякуючы дадатку дзеці могуць вучыцца граматнаму распараджэнню фінансамі, а бацькі — кантраляваць выдаткі дзяцей, пераводзіць ім грашовыя сродкі і адсочваць на карце месцазнаходжанне дзіцяці. Да новага навучальнага года мы мадэрнізавалі наш яшчэ адзін унікальны прадукт — «Карта навучэнца», які дазваляе сумясціць функцыі плацежнага інструмента і дакумента, які пацвярджае статус навучэнца.

6

З’явіліся ў нас і дзве цікавыя плацежныя карткі: новая «Шчодрая» з праграмай лаяльнасці і мадэрнізаваная карта «Магніт». Таксама ў гэтым годзе прадаставілі магчымасць кліентам – фізічным асобам адкрываць дэпазіты ў юанях. Назва ў прадукта гаворачая — «Кітайская шкатулка».

У рамках лічбавізацыі банкаўскіх паслуг аднымі з першых мы запусцілі ўнутрыкраінавыя пераводы па нумары тэлефона без выкарыстання плацежных картак праз сістэму імгненных плацяжоў. А з лістапада Беларусбанк першым і пакуль адзіным пашырыў магчымасці гэтага сэрвісу за кошт рэалізацыі трансгранічных плацяжоў з Расійскай Федэрацыяй.

Таксама мы пачалі актыўна развіваць сэрвіс па аплаце праезду ў грамадскім транспарце QR-кодам прама ў нашым М-банкінгу. Да паслугі ўжо падключыліся паркі аўтатранспарту ў 50 гарадах. Даступны сэрвіс і ў шэрагу маршрутных таксі Мінска. У наступным годзе працягнем развіваць гэты напрамак, таму што ён вельмі зручны для нашых кліентаў: няма неабходнасці скачваць дадатковыя дадаткі і пераводзіць грошы, увесь функцыянал ужо ўбудаваны ў мабільны банкінг.

7

— А як у адыходзячым годзе развіваўся міжнародны вектар?

— Рэагуючы на выклікі, мы пераарыентаваліся на новыя фарматы працы. Гэта было важна, паколькі банк сёння абслугоўвае каля чвэрці знешняга тавараабароту краіны. Такіх аб’ёмаў мы дамагліся дзякуючы разгалінаванай карэспандэнцкай сетцы і бесперапыннай працы па яе пашырэнні, у тым ліку пры дапамозе прадстаўніцтваў банка ў КНР і ФРГ, а таксама арганізацыі індывідуальных плацежных рашэнняў для вядучых прадпрыемстваў краіны. Апошняе, дарэчы, з’яўляецца канкурэнтнай перавагай Беларусбанка. З аднаго боку, мы захавалі даступны калідор магчымасцей для разлікаў з еўрапейскімі контрагентамі, але пры гэтым выступаем асноўным разліковым агентам з краінамі СНД, а таксама пашыраем геаграфію разлікаў з краінамі «далёкай дугі».

У бягучых знешніх умовах нішу свабодна канверсоўных валют трывала занялі расійскі рубель і кітайскі юань. На іх долю прыпадае каля 80% міжнародных плацяжоў, якія праводзяцца кліентамі нашага банка. Акрамя забеспячэння разліковай інфраструктуры, мы аказваем значную фінансавую падтрымку беларускім экспарцёрам і імпарцёрам, актыўна працуючы з замежнымі крэдыторамі. Дзякуючы прадуктыўнаму супрацоўніцтву з замежнымі партнёрамі доля банка на рынку прыцягнення сродкаў нерэзідэнтаў перавышае 50%.

Віктар Міхайлавіч, і ў завяршэнні: Беларусбанк вядомы сваімі сацыяльнымі і дабрачыннымі ініцыятывамі. Прычым іх спіс пастаянна пашыраецца. Сёлета вы таксама анансавалі вельмі важны праект «У школу з Беларусбанкам». Як плануеце яго развіваць?

— Сапраўды, да пяці дабрачынных праектаў, якія дзейнічаюць у банку ўжо на працягу многіх гадоў, мы дадалі новы, прадыктаваны часам, запытам грамадства і канкрэтнай задачай, агучанай Кіраўніком дзяржавы: забеспячэнне сельскіх школ камфартабельнымі аўтобусамі для падвозу дзяцей да ўстановы адукацыі. У лістападзе шэсць адзінак тэхнікі ўжо перадалі школам. У наступным годзе праект працягнем. Але пры гэтым не будзем забываць пра ўжо дзеючыя праекты.

8

У цэнтры нашай увагі пастаянна знаходзяцца дзеці, якія пражываюць у дзіцячых дамах сямейнага тыпу, катэджы для якіх з 2008 года будуе Беларусбанк у рамках праекта «Бацькоўскі кут». Сёння мы разумеем, што важна не проста ўпарадкаваць дом, забяспечыць усім неабходным дзяцей, але і павышаць прэстыж такой важнай прафесіі як бацькі-выхавальнікі.

Для нашай шматтысячнай каманды вельмі важна рабіць сацыяльныя інвестыцыі. Эфект ад іх не ацэніш у грашах або паказчыках, гэта ўклад у будучыню, у нашых дзяцей. І ён —  самы каштоўны.

Я ўдзячны калектыву банка, нашым кліентам і партнёрам за гэты год, які пражылі плячо ў плячо і нягледзячы ні на што прадэманстравалі добрыя вынікі. Віншую ўсіх з надыходзячымі святамі і памятайце, што Беларусбанк заўсёды побач з вамі.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!