Чацвёрты нумар часопіса «PRO Беларусбанк» поўны сюрпрызаў, цудаў і душэўных успамінаў. У ім вы знойдзеце і святочную атмасферу, і натхненне на добрыя справы, і карысныя парады ад экспертаў.
Вы ведалі, напрыклад, што Кашчэй Бессмяротны мог бы не згінуць ад рукі Івана Царэвіча, калі б паклаў іголку не ў яйка — качку — зайца, а аддаў на захоўванне ў надзейную банкаўскую дэпазітную ячэйку? Або стары са старой з казкі пра Залатую Рыбку: пайшлі б у банк за выгадным крэдытам і не засталіся ля разбітага карыта. У нумары пафантазіравалі пра тое, як паход у найбліжэйшае аддзяленне банка мог бы змяніць лёс казачных персанажаў. Іншымі словамі, ператварылі казку ў быль.
Працягваючы тэму чарадзейства, панастальгіравалі і ўспомнілі, як мяняўся Новы год за апошнія 60 гадоў, а заадно прасачылі, як уплывалі падзеі тых гадоў на традыцыі і асаблівасці святкавання. «Блакітны агеньчык» з 1960-х, «Іронія лёсу» з 70-х, Алімпіяда ў 80-х — пра гэтыя і іншыя сімвалы Новага года чытайце ў чацвёртым выпуску.
Калі ж вас больш цікавіць мода, прыгожыя лукі і вобразы, падрыхтавалі інтэрв’ю з Алай Навуменка, стылістам майстар-класаў Клуба «Лэдзі». З яго вы даведаецеся аб трэндах ў адзенні на 2024 год, лайфхакі па фарміраванні ўласнага стылю, а таксама парады пра захаванне дрэс-кода на мерапрыемствах.
Куды паехаць і дзе павесяліцца зімой, як аплаціць пакупкі QR-кодам і які крэдыт узяць у банку — гэта і многае іншае ў новым выпуску часопіса «PRO Беларусбанк».
Кантэнт ужо даступны па спасылцы.