Навіны банка і прэс-рэлізы
12.12.2023

Беларусбанк пачаў продаж сярэбраных інвестыцыйных манет «Славянка»

image001

У Беларусбанку можна набыць сярэбраныя зліткавыя (інвестыцыйныя) манеты «Славянка». Раней Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне манеты з аднайменнай назвай з золата. Цяпер зліткавыя (інвестыцыйныя) манеты даступны таксама і ў серабры.

Сярэбраная зліткавая (інвестыцыйная) манета  «Славянка» выпушчана ў абарачэнне Нацыянальным банкам у кастрычніку 2023 года і адчаканена тыражом 10 000 штук на РДП  «Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан» якасцю анцыркулейтэд.

Манета прызначана для інвесціравання і накаплення. Яе кошт вызначаецца з улікам цэн продажу каштоўных металаў, якія склаліся на міжнародным рынку.

Інфармацыю аб цэнах продажу зліткавых (інвестыцыйных) манет «Славянка» можна знайсці па спасылцы.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!