Навіны банка і прэс-рэлізы
12.12.2023

Банк атрымаў адразу 3 узнагароды прэміі «Народная марка»

На прайшоўшай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў прэміі спажывецкага прызнання «Народная марка» Беларусбанк удастоены дзвюх узнагарод у намінацыях «Банк і яго банкаўскі прадукт» і «Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне», а таксама спецыяльнага прыза ад digital-партнёра прэміі «За комплексны падыход у кіраванні брэндам у digital і імкненне павялічваць узровень лічбавых камунікацый».

Заканчэнне года — зручны час для падвядзення вынікаў. Адзінаццаты год запар у гэты перыяд праходзіць конкурс спажывецкага прызнання «Народная марка», які вызначае лідараў сярод найбуйнейшых брэндаў Беларусі на падставе галасавання спажыўцоў.

2

У гэтым годзе ў найбуйнейшага банка краіны ў катэгорыі «Паслугі» адразу два першыя месцы ў намінацыях «Банк і яго банкаўскі прадукт» і «Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне». А імкненне банка ў развіцці digital-каналаў для камунікацыі з кліентамі адзначана найбуйнейшым digital-агенцтвам AMDG спецыяльным прызам.

3

4

5

Словы падзякі журы і кліентам ад банка падчас цырымоніі ўзнагароджання выказаў намеснік дырэктара дэпартамента рознічнага бізнесу Аляксей Буркоўскі:

— Ад усёй каманды Беларусбанка дзякую арганізатарам, журы і галоўнае нашым дарагім кліентам за шматгадовае прызнанне і адданасць банку. Пагадзіцеся, банк, у якім абслугоўваецца так многа кліентаў і ў якога ёсць прадукты і паслугі для любой катэгорыі, незалежна ад узросту, статусу і тэрыторыі пражывання – па праве можа называцца народным. Мы цэнім кожнага кліента і прапануем якасны сэрвіс не толькі ў нашых пунктах продажу, але і ў сэрвісах дыстанцыйнага абслугоўвання. Беларусбанк сёння настолькі побач з кожным, што бліжэй ужо і прыдумаць складана. Але мы ўсё роўна будзем старацца! Дзякуй, што выбіраеце нас!

6

Статус «народного» Беларусбанк атрымлівае ўжо 7-ы год запар. Перамогі ў падобных мерапрыемствах сведчаць аб прызнанні і даверы з боку насельніцтва краіны.

7

Аддзел камунікацый і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!