Навіны банка і прэс-рэлізы
15.11.2023

Ці ёсць жыццярадаснасць у банку? Адказ на пытанне даведаліся ўдзельнікі першай HR-канферэнцыі: людзі і задачы

image001

14 лістапада ў Мінску ў атэлі Рэнесанс прайшло адно з найважнейшых мерапрыемстваў у галіне персанала — HR-канферэнцыя «Людзі і задачы». Беларусбанк выступаў генеральным партнёрам падзеі. На актуальным для дзяржаўных арганізацый і ўласнікаў бізнесу мерапрыемстве сабралася больш за 500 удзельнікаў і дзясятак спікераў з Беларусі, Расіі, Казахстана.

image003

image005

Канферэнцыя стала ўнікальнай пляцоўкай для абмену вопытам рэалізуемых HR-практык. Свой кейс па распрацоўцы і ўкараненні HR-брэнда прэзентаваў таксама Беларусбанк.

image007

image009

image011

image013

image015

— Сёння на самым высокім дзяржаўным узроўні адзначаецца неабходнасць пабудавання граматнай кадравай палітыкі на прадпрыемствах і ў арганізацыях любой формы ўласнасці незалежна ад маштабаў, — адзначыў у сваім прывітальным слове на адкрыцці канферэнцыі намеснік старшыні праўлення Дзмітрый Краскоўскі. —  Таму Беларусбанк як найбуйнейшы банк краіны, у якім сканцэнтравана трэць кадравага патэнцыялу галіны, у апошні час актыўна развівае свой HR-брэнд, ствараючы найлепшыя ўмовы працы для прыцягнення самых прафесійных спецыялістаў. Каб аб’яднасць людзей, якія адказваюць за кадравую палітыку прадпрыемстваў, абмяняцца вопытам, прадэмастраваць адзін аднаму паспяховыя праекты ў гэтай галіне, Беларусбанк выступіў генеральным партнёрам HR-канферэнцыі: людзі і задачы. Для нас важна, што для абмену меркаваннямі па кіраванні чалавечымі рэсурсамі ў зале сабраліся не толькі ўласнікі бізнесу, кіраўнікі НR-напрамкаў буйных кампаній, але і прадстаўнікі органаў улады, малы бізнес. Гэта ў чарговы раз даказвае, што кадры вырашаюць усё ў любой без выключэння сферы. 

image017

На пытанні, ці ёсць жыццярадаснасць у Беларусбанку і які ён, HR-брэнд банка са 100-гадовай гісторыяй, у сваім выступленні адказаў дырэктар дэпартамента персанала Дзмітрый Бакіноўскі. Як адзначыў спікер, сёння ў банку працуе больш за 12 тысяч спецыялістаў, або трэць усёй банкаўскай сістэмы краіны. І кожны год гэта каманда папаўняецца больш чым сотняй выпускнікоў ВНУ і каледжаў. Адначасова ў Беларусбанку працуюць прадстаўнікі некалькіх пакаленняў з зусім рознымі запытамі і каштоўнасцямі. Каб падабраць правільную матывацыю для такой разнастайнай аўдыторыі, банк правёў каласальную работу і сфармуляваў цэнасную прапанову працадаўца, якая гучыць як «Беларусбанк. Упэўненасць і магчымасці для кожнага!». На яе аснове ў выніку і нарадзілася канцэпцыя жыццядзейнасці, якая выбудоўваецца вакол таго, што будучы самым буйным банкам краіны, Беларусбанк тым не менш умее маштабіравацца да патрэб як невялікіх сацыяльных груп, так і асобнага чалавека – свайго работніка. Банк адкрыты да ўсяго, што прынясе радасць жыцця і забяспечыць магчымасці для развіцця каманды.

image019

Больш падрабязна пра HR-брэнд банка чытайце тут.

Яркім завяршэннем прэзентацыі HR-брэнда банка стала дэманстрацыя тэматычнага роліка, у якім зняліся рэальныя работнікі банка. Паглядзець яго можна па спасылцы.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!