Навіны банка і прэс-рэлізы
02.10.2023

Базавы рахунак можна адкрыць у Інтэрнэт-банкінгу

Для  павышэння якасці абслугоўвання кліентаў і пашырэння даступнасці банкаўскіх прадуктаў і паслуг у Беларусбанку рэалізавана магчымасць адкрыцця базавага рахунку ў Інтэрнэт-банкінгу. Раней гэта магчыма было зрабіць толькі пры наведванні ўстановы банка.

Адкрыццё базавага рахунку магчыма разам з афармленнем плацежнай карткі да рахунку. Пры гэтым узнагароджанне за абслугоўванне карткі не спаганяецца.

Нагадаем, базавы рахунак прызначаны для захоўвання і залічэння выплат сацыяльнага характару, стыпендый, надбавак да стыпендый і матэрыяльнай дапамогі навучэнцам, іншых грашовых сродкаў, паступаючых на карысць кліента наяўнымі грашамі або шляхам безнаяўнага пералічэння.

Адметная асаблівасць базавага рахунку ад звычайнага бягучага — магчымасць ажыццяўляць пэўны пералік аперацый, па якіх банкам не спаганяецца ўзнагароджанне.