Навіны банка і прэс-рэлізы
26.09.2023

Заяўку на крэдыт «Іпатэка Экспрэс» цяпер можна падаць у М-банкінгу

Дзякуючы новаму функцыяналу трымальнікі картак банка могуць у любы зручны час аформіць заяўку на атрыманне крэдыту «Іпатэка Экспрэс» без наведвання Іпатэчнага офіса не толькі ў сістэме Інтэрнэт-банкінг, але і ў дадатку М-банкінг.

Каб пакінуць заяўку на крэдыт, неабходна ўвайсці ў дадатак М-банкінг і перайсці ва ўкладку «Фінансы». Далей прайсці шлях: «Заяўкі» — «Адкрыць крэдыт/авердрафт» — «З наведваннем банка» — «Без паручыцельства» — крэдыт «Іпатэка Экспрэс» на набыццё жылога памяшкання».

Азнаёміцца з умовамі крэдыту «Іпатэка Экспрэс» і атрымаць больш падрабязную інфармацыю па крэдытным прадукце можна на сайце банка або ў Кантакт-цэнтры па нумары 147.