Навіны банка і прэс-рэлізы
15.09.2023

Беларусбанк запрашае на дабрачынны начны трэйл-забег па музеі

1

Беларусбанк другі раз арганізуе ўнікальную дабрачынную ініцыятыву – начны забег Belarusbank Museum Run, які адбудзецца 7 кастрычніка ў вёсцы Азярцо Мінскага раёна на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Гэта адзіны ў Беларусі скансэн, гэта значыць музей пад адкрытым небам.

Belarusbank Museum Run, які банк ладзіць сумесна з Федэрацыяй прыгодніцкіх гонак, будзе праходзіць у фармаце трэйл – забегу па перасечанай мясцовасці. Маршрут падыдзе бегунам усіх узростаў і любога ўзроўню падрыхтоўкі: прадугледжана тры дыстанцыі для дарослых – 5, 10 і 21 км, а таксама спецыяльны дзіцячы трэйл на 1 км. Юныя атлеты будуць стартаваць у 20:30, астатнія – у 22:00.

Кожнаму спартсмену пры сабе неабходна мець ліхтарык. Ён спатрэбіцца не толькі каб разбіраць дарогу, але і любавацца аб’ектамі экспазіцыі з сектараў «Цэнтральная Беларусь», «Паазер’е» і «Падняпроўе». Самыя прыгожыя будынкі падсвецяць пражэктарамі. Стартавыя ўзносы ўдзельнікаў забегу будуць пералічаны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы музея і дапамогуць зрабіць яго яшчэ больш цікавым. Кожны, хто фінішыраваў, атрымае памятны медаль і масу яркіх уражанняў.

Падаць заяўку для рэгістрацыі на дабрачынны начны забег Belarusbank Museum Run можна на сайце Федэрацыі прыгодніцкіх гонак arf.by.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!