Навіны банка і прэс-рэлізы
07.09.2023

Беларусбанк і Белкарт зладзілі для дзяцей шоу-свята на 1 верасня

image001

Сапраўднае шоу для жыхароў і школьнікаў Барысава арганізавалі плацежная сістэма Белкарт і Беларусбанк. Прымеркаванае да Дня ведаў свята прайшло каля «Барысаў-Арэны», яго наведалі больш за 5000 чалавек. Фармат мерапрыемства быў прысвечаны праекту «Карта навучэнца» — сучаснаму дзіцячаму прадукту, які сумяшчае функцыі плацежнай карткі і ідэнтыфікацыйнага дакумента і прызначаны для школьнікаў.

У адкрыцці свята прынялі ўдзел намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» Ігар Еўдакаў і намеснік старшыні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Бабура. У сваёй прывітальнай прамове яны адзначылі важнасць «Карты навучэнца», развіцця безнаяўных плацяжоў у краіне і значнасць падрастаючага пакалення для эканомікі.

image003

«Першага верасня — гэта свята, якое аб’ядноўвае дзяцей і дарослых, — сказала Святлана Кажэкіна, намеснік старшыні праўлення банка. — Калісьці мы таксама з хваляваннем чакалі вяртання ў школу пасля летніх канікул, каб убачыцца з аднакласнікамі і атрымаць новыя веды. Сёння нароўні з кнігамі нашы дзеці сябруюць з тэлефонамі, сучасных школьнікаў не здзівіць аплатай бескантактавай плацежнай карткай або гаджэтамі. Беларусбанк сумесна з плацежнай сістэмай Белкарт улічвае пажаданні і патрэбы падрастаючага пакалення. «Карта навучэнца» Беларусбанка — асаблівы прадукт, да стварэння якога мы падыйшлі вельмі сур’ёзна.

Міністэрствам адукацыі і кіраўніком дзяржавы істотная ўвага надаецца пытанням бяспекі наведвання ўстаноў адукацыі. «Карта навучэнца» Беларусбанка дазваляе забяспечыць бяспечны праход у школу і адначасова сумяшчае гэту важную функцыю з шырокімі магчымасцямі плацежнага сродку.

У далейшым мы плануем маштабіраваць гэты праект, які мае высокую сацыяльную значнасць і асаблівую важнасць для банка. Разам з горадам Барысавам «Карта навучэнца»  Беларусбанка з’явіцца і ў іншых рэгіёнах: каля 122 тысяч вучняў у 229 школах краіны ўжо ў гэтым навучальным годзе будуць карыстацца «Картай навучэнца».

Таксама мы рады прадставіць дзіцячы мабільны банкінг — фінансавы мабільны дадатак MobiTeen, які дазваляе атрымліваць інфармацыю аб аперацыях па картах, пераводзіць грошы і ажыццяўляць іншыя дзеянні з дапамогай мабільнага тэлефона.

Упэўнены, што дзякуючы нашым сумесным намаганням картка Белкарт Беларусбанка стане надзейным правадніком школьнікаў у свет фінансаў», — падвяла вынік Святлана Кажэкіна.

image005

image007

Падзея для дзяцей атрымалася не проста пазнавальнай і цікавай, але яшчэ і вельмі эмацыянальнай. Кожны госць свята змог прыняць удзел у «Фінансавым квэсце», які праходзіў у нязмушанай гульнявой форме. Удзельнікі праверылі свае веды па фінансавай граматнасці, а таксама атрымалі памятныя падарункі ад Беларусбанка. Творчую атмасферу на свяце стваралі вядомы блогер Улад Кабякоў і спявачка, тэле - і радыёвядучая Улада. У фінале мерапрыемства ўсіх гасцей чакала шоу фарбаў Холі і нястрымная дыскатэка.

image009

Даведка: «Карта навучэнца» распрацавана Беларусбанкам спецыяльна для дзяцей школьнага ўзросту. Гэта ўнікальны прадукт, які сумяшчае ў сабе функцыі плацежнай карткі і ідэнтыфікацыйнага дакумента школьніка.

За кошт таго, што «Карта навучэнца» з’яўляецца паўнавартаснай плацежнай карткай Беларусбанка, у дзяцей з’яўляецца магчымасць разлічвацца з яе дапамогай у школьных сталовых, буфетах, магазінах, што, несумненна, спрыяе павышэнню фінансавай граматнасці з самага ранняга ўзросту.

Функцыя ідэнтыфікацыйнага дакумента забяспечвае бяспечную адукацыйную сераду, ствараючы спрыяльныя ўмовы для навучання і развіцця школьніка. «Карта навучэнца» афармляецца ў якасці дадатковай да рахунку аднаго з бацькоў. Пры дасягненні дзіцём 14-гадовага ўзросту картка можа быць аформлена школьнікам самастойна.

Аддзел камунікацый і рэкламы