Навіны банка і прэс-рэлізы
17.08.2023

5 500 кропак продажаў па ўсёй краіне падключыліся да сэрвісу па выдачы наяўных грошай трымальнікам карт

1

Гэту паслугу Беларусбанк прапанаваў кліентам 3 гады таму і за гэты час было праведзена 220 000 аперацый па выдачы наяўных грошай на агульную суму больш за 15,2 млн рублёў.

Сэрвіс зручны як для суб’ектаў гаспадарання – уладальнікаў арганізацый гандлю і сэрвісу, так і пакупнікоў. Першыя могуць такім чынам не толькі прымаць плацяжы з дапамогай карт, але і выдаваць па іх наяўныя грошы, павялічыць тавараабарот за кошт прыцягнення дадатковай колькасці пакупнікоў, скараціць свае выдаткі на інкасацыю наяўных грошай. Другія – зняць наяўныя грошы нават там, дзе няма банкамата і аддзялення банка.

Сума наяўных грашовых сродкаў у рамках адной аперацыі не павінна перавышаць 5 базавых велічыняў (185 беларускіх рублёў). Звяртаем увагу, што Беларусбанк не спаганяе камісію за зняцце наяўных грошай. За правядзенне аперацыі можа спаганяцца плата банкам, які выпусціў картку.

Падрабязная інфармацыя пра паслугу.

Аддзел камунікацый і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!