Навіны банка і прэс-рэлізы
01.08.2023

Цяпер у Беларусбанку можна застрахаваць гадаванцаў

image001

З 1 жніўня ў аддзяленнях Беларусбанка даступна паслуга добраахвотнага комплекснага страхавання хатніх жывёл і звязаных з імі выдаткаў «З клопатам пра гадаванца».

Калі чатырохногі сябар захварэў, пацярпеў ад неправамерных дзеянняў трэціх асоб або з ім здарыўся няшчасны выпадак, страхавая праграма «З клопатам пра гадаванца» дазволіць ўладальніку кампенсаваць выдаткі на ветэрынарнае абслугоўванне жывёлы, яе транспарціроўку для аказання дапамогі, набыццё прызначаных прэпаратаў і лячэбнага харчавання. Таксама дагавор прадугледжвае пакрыццё выдаткаў, звязаных з пошукам выкрадзенага любімца. Выплаты прызначаюцца і ў тым выпадку, калі гадаванец з-за агрэсіі або непрадбачаных паводзін прычыніў шкоду здароўю або маёмасці іншых людзей.

Страхоўку можна аформіць на ката ці сабаку ва ўзросце ад 3 месяцаў да 12 гадоў, пры гэтым жывёла павінна мець дакумент (напрыклад, сертыфікат аб паходжанні (радавод), ветэрынарны пашпарт, ветэрынарную кніжку) або мікрачып ці вытатуіраваны рэгістрацыйны нумар. Дагавор заключаецца на аднаго любімца і дзейнічае 1 год ва ўсіх краінах свету.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб умовах страхавання па праграме «З клопатам пра гадаванца» вы можаце азнаёміцца на сайце belarusbank.by або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.