Навіны банка і прэс-рэлізы
14.07.2023

Новы сэрвіс для карпаратыўных кліентаў: абавязковыя плацяжы даступны па QR-кодзе ў М-банкінгу

Беларусбанк сумесна з фінтэх-кампаніяй Cashew рэалізавалі магчымасць аплаты абавязковых плацяжоў для юрыдычных асоб і ІП. Цяпер у выпадку адсутнасці грашовых сродкаў на бягучым рахунку кліента абанплату і іншыя ўзнагароджанні банку можна аплаціць праз QR-код у мабільным дадатку M-Belarusbank.

Размова ідзе пра наступныя плацяжы:

  • абанентная плата за карыстанне пакетам РКА;
  • узнагароджанне за сведчанне сапраўднасці подпісаў (кожнага наступнага подпісу);
  • абанентная плата за карыстанне сістэмай «Кліент-банк WEB»;
  • узнагароджанне за перавод у беларускіх рублях з рахунку кліента;
  • узнагароджанне за прыём і апрацоўку плацежнага патрабавання.

Для ажыццяўлення аплаты кліенту спатрэбіцца:

Аплата можа ажыццяўляцца любой дэбетавай і карпаратыўнай карткай

Нагадаем, раней карпаратыўным кліентам у выпадку адсутнасці грашовых сродкаў на бягучым рахунку для выплаты ўзнагароджання неабходна было прыходзіць у аддзяленне банка або шукаць альтэрнатыўныя спосабы папаўнення рахунку.

Аддзел камунікацый і рэкламы