Навіны банка і прэс-рэлізы
15.06.2023

З’явілася новая магчымасць аформіць страхоўку «Фінансы пад абаронай» анлайн

Кліентам Беларусбанка стаў даступны яшчэ адзін спосаб дыстанцыйнага афармлення дагавораў добраахвотнага комплекснага страхавання банкаўскіх рахункаў «Фінансы пад абаронай». Цяпер гэта можна зрабіць на сайце belarusbank.by. Акрамя таго, паслуга па-ранейшаму прадастаўляецца праз Інтэрнэт-банкінг, а таксама ў аддзяленнях банка пры атрыманні плацежнай карткі.

«Фінансы пад абаронай» – унікальны прадукт, які не мае аналагаў на рынку. Аформіўшы гэту страхоўку, можна атрымаць кампенсацыю ў выпадку неправамернага спісання грошай з рахунку, адкрытага ў Беларусбанку, пакрыўшы сродкі за перавыпуск страчанай карткі, а таксама пакрыць расходы, у тым ліку судовыя, за незаконна аформлены крэдыт.

Што з’яўляецца страхавым выпадкам?

  1. Страта карткі, выпушчанай да рахунку, у выніку згубы, крадзяжу, выпадковых пашкоджанняў, няспраўнай работы банкамата, прапажы ПІН-кода. Выплата па гэтай рызыцы ажыццяўляецца столькі разоў, колькі адбываецца інцыдэнтаў з карткай.
  2. Спісанне грашовых родкаў з рахунку трэцяй асобай, уключаючы інтэрнэт-махрярства.
  3. Крадзеж наяўных грошай на працягу двух гадзін пасля зняцця грошай у банкамаце або аддзяленні банка.
  4. Страты ў выніку неправамерна аформленых на ваша імя крэдытаў, пазык, растэрміновак у банку з выкарыстаннем незаконна атрыманых персанальных даных, а таксама звязаныя з такімі інцыдэнтамі судовыя расходы.
  5. Расходы на аднаўленне афіцыйных дакументаў, ключоў, замену SIM-карты мабільнага тэлефона, страчаных у выніку крадзяжу, грабяжу або разбою.

Дагавор заключаецца на 1 год і дзейнічае ў любой краіне свету. Пры страхавой суме 2 тыс. рублёў поліс абыйдзецца ў 30 рублёў.

Падрабязней даведацца пра ўмовы страхоўкі «Фінансы пад абаронай» і яе анлайн-афармленне можна тут або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.