Нядаўна ў Мінску прайшоў другі майстар-клас для ўдзельніц Клуба «Лэдзі», прысвечаны модзе і прыгожосці. На гэты раз удзельніцы даведаліся, як фарміраваць гардэроб для паездак да мора. Не абыйшлося без практычнай часткі: кожная ўдзельніца змагла прымерыць ўборы з апошніх калекцый беларускіх брэндаў.
Калі на першай сустрэчы пра моду і прыгажосць гаварылі пра базавы гардэроб, то на гэты раз майстар-клас быў прысвечаны лету і марскому гардэробу. Перад дзяўчатамі выступіла беларускі стыліст Ала Навуменка. Яна наглядна прадэманстравала, як заставацца стыльнай падчас адпачынку, граматна падбіраючы гардэроб і выбіраючы патрэбныя аксэсуары.
Пасля лекцыі кожная ўдзельніца змагла прымяніць веды на практыцы. На пляцоўцы дзейнічала адразу некалькі б’юці-лакацый: падборка ўбораў ад вядучых беларускіх брэндаў, макіяж/прычоска, фотаздымка. На кожным этапе удзельніц чакалі спецыялісты, якія давалі парады і адказвалі на ўсе пытанні дзяўчат.
Наступны майстар-клас пра моду і прыгажосць пройдзе ў адным з абласных гарадоў. У якім іменна адбудзецца трэцяя сустрэча і як на яе трапіць, можна даведацца ў акаўнце Беларусбанка ў Instagram. Не прапусціце анонс і ўмовы для ўдзелу ў розыгрышы запрашэнняў на майстар-клас.
Аддзел камунікацый і рэкламы