Клуб «Лэдзі» працягвае збіраць сваіх удзельніц на майстар-класы. Чарговы вечар быў прысвечаны модзе і прыгажосці. Як стыльна апранацца, ствараць базу ў сваім гардэробе і прыгожа пазіраваць перад камерай – усяму гэтаму навучыліся запрошаныя лэдзі.
Тэматычныя майстар-класы, якія аб’ядноўваюць аднадумцаў, паспелі стаць іскрынкай Клуба. Так, з чэрвеня мінулага года штомесячна праходзілі кулінарныя вечары. Іх наведалі каля 250 удзельніц у Мінскуу і ўсіх абласных цэнтрах.
У новым сезоне на майстар-класах Клуба «Лэдзі» будуць гаварыць пра моду і прыгажосць. Але філасофія мерапрыемстваў – даць магчымасць дзяўчатам абстрагавацца ад паўсядзённай мітусні і падзяліцца сакрэтамі прыгожага жыцця — засталася нязменнай.
На мінулым тыдні майстар-клас наведалі 30 удзельніц Клуба. На сустрэчу з дзяўчатамі прыйшлі арганізатары мерапрыемства — прадстаўнікі Беларусбанка і кампаніі Visa, якія расказалі аб тым, як ствараўся Клуб і чым ён адрозніваецца ад іншых комплексных прадуктаў банка.
Перад дзяўчатамі выступіла беларускі эксперт і стыліст Ала Навуменка, якая расказала аб прынцыпах базавага гардэроба, патлумачыла, чым яго дапоўніць, улічваючы асаблівасці фігуры, спалучальнасць колераў і асабісты дрэс-код. Затым кожная з дзяўчат магла асабіста задаць пытанні спікеру.
На вечары дзейнічалі 3 лакацыі: падбор адзення беларускіх брэндаў, макіяж/прычоска, пазіраванне і фотаздымка. Госці змаглі наведаць кожную і ў выніку атрымалі ператварэнне і фота на памяць.
Як і ў папярэднім сезоне, майстар-класы пройдуць не толькі ў Мінску, але і ў абласных цэнтрах.
Пра папярэднія майстар-класы, а таксама магчымасці трапіць на клубныя вечары можна даведацца ў Insatagram Беларусбанка (@asb.belarusbank) і Клуба «Лэдзі» (@ladyclub.asb).
Аддзел камунікацый і рэкламы