Навіны банка і прэс-рэлізы
01.06.2023

Беларусбанк і Белкарт запусцілі мабільны дадатак для дзяцей MobiTeen

mobiteen_1

MobiTeen — гэта фінансавы мабільны дадатак, прызначаны для дзяцей ад 6 да 18 гадоў і іх бацькоў, які стане выдатным інструментам для навучання дзяцей распараджэнню першымі фінансамі. Дарослыя дзякуючы MobiTeen змогуць кантраляваць расходы дзяцей, пераводзіць ім грошы, а таксама бачыць на карце месцазнаходжанне свайго дзіцяці.

Дадатак прадстаўлены двума складнікамі:

  • «дзіцячая частка» MobiTeen скачваецца на мабільнае ўстройства дзіцяці. Зарэгістравацца і карыстацца ёй могуць трымальнікі плацежных картак Белкарт Клуба «Зебра», банкаўскага прадукту «Карта навучэнца», аформленых у якасці дадатковых да рахунку аднаго з бацькоў, зарэгістраванага ў «дарослай частцы»;
  • «дарослая частка» MobiTeen.Parents устанаўліваецца на тэлефон аднаго з бацькоў. Зарэгістравацца і карыстацца ёй могуць трымальнікі любых плацежных картак Беларусбанка, незалежна ад плацежнай сістэмы.

У MobiTeen дзеці могуць сачыць за астаткам сродкаў на сваёй карце і спісам трат, а таксама адпраўляць бацькам запыт на перавод грашовых сродкаў, суправаджаючы яго фота і каментарыем. Бацькі ў сваёй частцы дадатку могуць прымаць запыты на пераводы і пацвярджаць (адхіляць) іх або самастойна ініцыяваць перавод сродкаў на карту дзіцяці, сачыць за расходнымі аперацыямі дзіцяці і самае галоўнае — сачыць за месцазнаходжаннем дзіцяці, узроўнем зараду батарэі тэлефона, устанаўліваць на карце кантрольныя кропкі і атрымліваць паведамленні, калі дзіця ўвайшло і выйшла з іх.

Дадатак цалкам бясплатны і даступны ўладальнікам мабільных устройстваў на базе аперацыйнай сістэмы Android версіі 6.0 і вышэй. Вядзецца праца і над версіяй дадатку для тэлефонаў на базе АС iOS.

MobiTeen даступна для скачвання па спасылцы.

Калі ў вас ёсць ідэі і прапановы, як зрабіць дадатак яшчэ лепшым, пішыце на электронны адрас MobiTeen@npc.by.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!