Навіны банка і прэс-рэлізы
29.05.2023

Банк зніжае стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах на фінансаванне нерухомасці

З 29 мая да 14% гадавых зніжаюцца стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах на дакрэдытаванне грамадзян, якія ажыццяўляюць або ўжо ажыццявілі будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай.

Заключэнне дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору на зніжэнне працэнтнай стаўкі па крэдыце ажыццяўляецца шляхам згоды з афертай, размешчанай на карпаратыўным сайце банка. Пацвярджэннем прыняцця аферты выступае ўнясенне чарговага плацяжу па выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам у змененым памеры.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры па тэлефоне 147.