Банк прапануе юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам новую інфармацыйную паслугу – праверка контрагента-рэзідэнта Кітайскай Народнай Рэспублікі, зарэгістраванага на тэрыторыі Кантынентальнага Кітая.
Беларусбанк – адзіная фінансавая ўстанова Беларусі з пастаянна працуючым офісам у Кантынентальным Кітаі, якая валодае дастатковымі рэсурсамі і вопытам па арганізацыі на рэгулярнай аснове аператыўнай праверкі добранадзейнасці і дзелавой рэпутацыі кітайскіх контрагентаў. Намі арганізаваны прамы доступ да кітайскіх спецыялізаваных крыніц надзейнай інфармацыі аб арганізацыях Кантынентальнага Кітая.
Праверка кітайскіх кампаній – найважнейшы этап у пабудаванні дзелавых узаемаадносін з Кітаем. Наш банк адносіць пытанні па гэтым напрамку да групы часта задаваемых з боку карпаратыўных кліентаў ва ўстановах Беларусбанка на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.
Вынікі праверкі банкам кітайскіх арганізацый могуць быць выкарыстаны беларускімі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі пры правядзенні імі комплекснай ацэнкі асноўных рызык, звязаных з пачаткам дзелавых адносін з кітайскімі кампаніямі.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць тут.