Навіны банка і прэс-рэлізы
03.05.2023

Банк выступіў генеральным партнёрам рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка, прысвечанага Дню Перамогі

1

Другі год запар Беларусбанк з’яўляецца генеральным партнёрам конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы», які напярэдадні 78-й гадавіны Дня Перамогі арганізавала Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў.

Мепапрыемства прайшло ў некалькі этапаў. З больш чым 2000 малюнкаў у фінал трапілі 63 самыя выдатныя працы юных мастакоў з усіх куткоў краіны. Удзельнікі былі падзелены на тры ўзроставыя катэгорыі (7-9, 9-12 і 13-15 гадоў) і прадстаўлялі работы ў адной з намінацый: «Яны змагаліся за Радзіму», «Дарагія мае ветэраны», «Свята Перамогі вачамі дзяцей», «Мая сям’я і Вялікая Перамога».

Журы пад старшынствам члена Беларускага саюза мастакоў і заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Апіока вызначыла па адным пераможцы ў кожнай узроставай катэгорыі, а таксама па два другія і трэція месцы. Некаторыя юныя мастакі атрымалі таксама спецыяльныя прызы ад Беларусбанка.

2

3

4

— Беларусбанк бачыць вялікую каштоўнасць падобных конкурсаў, — адзначыў начальнік упраўлення камунікацый і карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці Дзмітрый Бакіноўскі. — У першую чаргу яна заключаецца ў тым, што дзякуючы мастацкім сродкам дзіцячага малюнка працягваецца работа па захаванні і ўвекавечанні памяці, гераізму і мужнасці савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Для нашага банка падтрымка падобных пачынанняў — гэта свайго кшталту ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Усё гэта вельмі сугучна філасофіі нашага брэнда.

Дзякуючы Беларусбанку працы ўсіх фіналістаў конкурсу ўвайшлі ў спецыяльна створаны да цырымоніі ўзнагароджання альбом, які стаў выдатным падарункам для ўдзельнікаў мерапрыемства.

5

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!