Навіны банка і прэс-рэлізы
29.04.2023

Махляры ад імя Беларусбанка стварылі падробленую інвестплатформу

У сетцы зноў з’явіўся інтэрнэт-рэсурс платформы па заробку «Беларусбанк-Інвест», уладальнікі якога, карыстаючыся таварным знакам ААТ «ААБ Беларусбанк», збіраюць асабістыя даныя карыстальнікаў. Зламыснікі паўтараюць махлярскую схему, якую выкарыстоўвалі раней.

Інфармацыя аб платформе распаўсюджваецца праз падробленую старонку, знешне падобную да афіцыйнага рэсурса www.onliner.by, а таксама ў сацыяльных сетках.

 

 

Для ўсыплення пільнасці зламыснікі выкарыстоўвалі ў афармленні рэсурса лагатып Беларусбанка, а таксама фота вядомых кіраўнікоў з банкаўскай галіны і сферы эканомікі.

Звяртаем увагу: як і ў папярэдніх выпадках, Беларусбанк не мае дачынення да названых сайтаў, а ў структуры холдынгу банка няма даччынай інвестыцыйнай кампаніі.

Увод персанальных даных пры спробе скарыстацца паслугамі, прапанаванымі сайтам, можа прывесці да іх кампраметацыі. Гэта значыць, што ў далейшым яны могуць быць выкарыстаны для прымянення метадаў сацыяльнай інжынерыі і завалодання грашовымі сродкамі карыстальнікаў, у тым ліку праз тэхналогіі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Беражыце сябе і свае фінансы. Для атрымання інфармацыі аб прадуктах і паслугах банка, а таксама тэхналагічных навінках карыстайцеся толькі афіцыйным сайтам банка, а таксама афіцыйнымі акаўнтамі ў сацыяльных сетках.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!