Крэдыт «Іпатэка Экспрэс» на куплю жылых памяшканняў карыстаецца ўсё большым попытам у насельніцтва. Гэта пацвярджаюць лічбы.
З моманту запуску новага прадукту прайшло два гады, і за гэты час банк адобрыў заяўкі амаль 10000 кліентаў на суму паўмільярда рублёў. І толькі ў гэтым годзе больш за 1700 кліентаў скарысталіся гэтай прапановай, аформіўшы крэдытаў на суму 100 мільёнаў рублёў, і сталі ўладальнікамі кватэр і дамоў.
Прастата афармлення і хуткі разгляд — вось галоўныя перавагі крэдыту. Так, афармленне заяўкі магчыма без прадастаўлення дагавору куплі-продажу ў любым Іпатэчным офісе банка або ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг».
Нагадаем, што Беларусбанк першым сярод камерцыйных банкаў падтрымаў ініцыятыву дзяржавы па павышэнні даступнасці іпатэчных крэдытаў у рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2020 № 130 «Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні», запусціўшы крэдытны прадукт – «Іпатэка Экспрэс».
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.