Сёння ў лінейцы крэдытных прадуктаў Беларусбанка прадстаўлена шмат розных варыянтаў як спажывецкага крэдытавання, так і пазык на куплю і будаўніцтва нерухомасці. Каб расказаць аб усіх – не хопіць і некалькіх нумароў часопіса «PRO Беларусбанк». У гэтым жа сабраны самыя актуальныя прапановы.
Цэлы блок публікацый прысвечаны тэме крэдытаў на нерухомасць. Пазнаёміўшыся з гісторыямі рэальных кліентаў банка, каментарыямі спецыялістаў, будзе прасцей прыняць рашэнне, які ж варыянт рашэння жыллёвага пытання падыйдзе ў кожным канкрэтным выпадку.
Карысна пачытаць і пра крэдытную дзіджыталізацыю. У артыкуле сабрана шмат карыснай інфармацыі аб тым, якія сэрвісы і паслугі па крэдытных прадуктах даступны анлайн.
Таксама можна ўзважыць усе «за» і «супраць» праграм рэфінансавання, а заадно праверыць, які вы пазычальнік.
Карысны кантэнт ужо даступны па спасылцы.
Аддзел камунікацый і рэкламы