Паклапаціцца пра бяспеку сваіх грошай стала яшчэ прасцей: з’явілася магчымасць аформіць дагавор добраахвотнага комплекснага страхавання банкаўскіх рахункаў «Фінансы пад абаронай» дыстанцыйна – праз Інтэрнэт-банкінг. Раней гэта паслуга была даступна толькі ў аддзяленнях банка пры атрыманні плацежнай карткі.
«Фінансы пад абаронай» – унікальны прадукт Беларусбанка, які не мае аналагаў на рынку. Аформіўшы гэту страхоўку, можна атрымаць кампенсацыю ў выпадку неправамернага спісання грошай з рахунку, адкрытага ў Беларусбанку, кампенсаваць сродкі за перавыпуск страчанай карткі, а таксама пакрыць выдаткі, у тым ліку судовыя, за незаконна аформлены крэдыт.
Што з’яўляецца страхавым выпадкам?
- Страта карткі, выпушчанай да рахунку, у выніку страты, крадзяжу, выпадковых пашкоджанняў, няспраўнай работы банкамата, прапажы ПІН-кода. Выплата па гэтай рызыцы ажыццяўляецца столькі разоў, колькі адбываецца інцыдэнтаў з карткай.
- Спісанне грашовых сродкаў з рахунку трэцяй асобай, уключаючы інтэрнэт-махлярства.
- Крадзеж наяўных грошай на працягу двух гадзін пасля зняцця грошай у банкамаце або аддзяленні банка.
- Страты ў выніку неправамерна аформленых на ваша імя крэдытаў, пазык, растэрміновак у банку з выкарыстаннем незаконна атрыманых персанальных даных, а таксама звязаныя з такімі інцыдэнтамі судовыя расходы.
- Расходы на аднаўленне афіцыйных дакументаў, ключоў, замену SIM-карты мабільнага тэлефона, страчаных у выніку крадзяжу, грабяжу або разбою.
Дагавор заключаецца на 1 год і дзейнічае ў любой краіне свету. Пры страхавой суме 2 тыс рублёў поліс абыйдзецца ў 30 рублёў.
Падрабязней даведацца пра ўмовы страхоўкі «Фінансы пад абаронай» і яе анлайн-афармленне можна тут або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.