Беларусбанк аптымізаваў умовы па дагаворах добраахвотнага страхавання вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў: з 1 красавіка спрашчаецца сістэма страхавых тарыфаў, а таксама пачынае дзейнічаць унікальная прапанова для матацыклістаў.
Цяпер для афармлення даступны два варыянты страховак.
Першы – страхаванне месца вадзіцеля ў транспартных сродках наступных тыпаў: легкавыя аўтамабілі, мікрааўтобусы на 8 пасажырскіх месцаў, грузавыя аўтамабілі, грузапасажырскія аўтамабілі.
Пры страхавой суме 10 тыс. рублёў поліс абыйдзецца ў 27 рублёў.
Другі варыянт – страхаванне ўсіх месцаў у транспартным сродку. Гэта значыць, што ў момант наступлення страхавога выпадку дзеянне поліса будзе распаўсюджвацца на вадзіцеля і ўсіх пасажыраў. Дагавор страхавання заключается па паўшальнай сістэме, гэта значыць кожны, хто знаходзіцца ў транспартным сродку, лічыцца застрахаваным у пэўнай долі ад агульнай страхавой сумы:
адзін чалавек – у памеры 40% ад агульнай страхавой сумы;
два чалавекі – у памеры 35% ад агульнай страхавой сумы кожны;
тры чалавекі – у памеры 30% ад агульнай страхавой сумы кожны;
чатыры чалавекі – у памеры 25% ад агульнай страхавой сумы кожны;
пяць чалавек – у памеры 20% ад агульнай страхавой сумы кожны;
звыш пяці чалавек – як адносіны страхавой сумы па дагаворы да колькасці пасажыраў (уключаючы вадзіцеля).
Страхоўка ўнікальная тым, што, акрамя легкавых аўто, мікрааўтобусаў на 8 пасажырскіх месцаў, грузавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў, у дагаворы страхавання таксама можна пазначыць матацыклы. У цяперашні час гэта адзіная падобная прапанова на рынку.
Страхоўка на 14 тыс. рублёў будзе каштаваць 42 рублі.
Любы з варыянтаў дагавору добраахвотнага страхавання вадзіцеляў і пасажыраў заключаецца на адзін год, дзейнічае толькі на тэрыторыі Беларусі і распаўсюджваецца на выпадкі растройства здароўя або гібелі застрахаваных у выніку дарожна-транспартнага здарэння, узгарання або выбуху транспартнага сродку.
Атрыманне страхавога пакрыцця пасажырамі і вадзіцелем не залежыць ад вінаватасці ў ДТЗ. Дагавор кампенсуе расходы, звязаныя нават з нязначнымі траўмамі, напрыклад ударамі, расцяжэннямі звязак, пераломамі. Памер выплаты па страхоўцы залежыць ад характару пашкоджанняў і разлічваецца ў працэнтных суадносінах ад страхавой сумы, але не складзе менш за 3% ад яе.
Падрабязна з умовамі страховак для вадзіцеляў і пасажыраў ад нешчасных выпадкаў, а таксама іншымі праграмамі страхавання можна азнаёміцца тут.