Банк падаўжае акцыю Узаемавыгаднае супрацоўніцтва» па 30 верасня 2023 года ўключна.
Прапанова дзейнічае для карпаратыўных кліентаў, якія ўпершыню адкрываюць рахунак у беларускіх рублях і падключаюцца да аднаго з пакетаў паслуг «Развіццё», «Крок насустрач», «Лёгкі» (у т.л. варыянты «Лёгкі-крок» і «Лёгкі-саюз»), «Перспектыўны» (за выключэннем пакета паслуг з колькасцю плацяжоў 20), «Гандлёвы» (за выключэннем пакета паслуг з колькасцю плацяжоў 20, 50, 100) з коштам 1 капейка.
Акцыйная прапанова будзе дзейнічаць на працягу 3 месяцаў з моманту падключэння да пакета паслуг.