Узаемавыгаднае супрацоўніцтва

ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ АКЦЫІ «Узаемавыгаднае супрацоўніцтва»

  1. Гэтыя Правілы правядзення акцыі «Узаемавыгаднае супрацоўніцтва» (далей – Правілы) вызначаюць мэты, умовы і парадак правядзення ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – банк) акцыі «Узаемавыгаднае супрацоўніцтва» (далей – Акцыя).

  2. Акцыя праводзіцца банкам з мэтай прыцягнення на разлікова-касавае абслугоўванне новых юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, стымуляванне росту продажу банкаўскіх прадуктаў (паслуг).

  3. Перыяд правядзення Акцыі: з 01.10.2021 па 30.09.2023 уключна.

  4. Месца правядзення Акцыі: цэнтр кліенцкага абслугоўвання, цэнтры банкаўскіх паслуг, абласныя ўпраўленні (далей – структурныя падраздзяленні банка).

  5. Акцыя праводзіцца для індывідуальных-прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, якія адпавядаюць адначасова наступным крытэрыям (далей - удзельнік акцыі):

    якія адкрываюць у банку ўпершыню бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях;

    якія падключаюцца да пакетаў паслуг «Лёгкі» (у т. л. варыянты «Лёгкі-крок» і «Лёгкі-саюз»), «Крок насустрач», «Перспектыўны» (за выключэннем пакета паслуг з колькасцю плацяжоў 20), «Гандлёвы» (за выключэннем пакетаў паслуг з колькасцю плацяжоў 20, 50, 100), «Развіццё».

  6. Удзельніку акцыі ўстанаўліваецца абанентная плата па пакеце паслуг у памеры 0,01 беларускі рубель.

    Памер абанентнай платы з улікам скідкі дзейнічае для ўдзельніка акцыі ў месяц падключэння да пакета паслуг і ў наступныя 3 (тры) каляндарныя месяцы, пачынаючы з другога каляндарнага месяца абслугоўвання па пакеце паслуг.

    З першага чысла месяца, наступнага за тэрмінам, пазначаным у частцы другой гэтага пункта, абслугоўванне рахунку кліента па падключаным пакеце паслуг ажыццяўляецца згодна са Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка 06.07.2022 (пратакол №101.4) (далей - Зборнік). З названай даты кліент таксама мае права перайсці на абслугоўванне па іншым пакеце паслуг у рамках Зборніка.

  7. Факт удзелу ў Акцыі прадугледжвае азнаямленне і поўную згоду ўдзельніка акцыі з гэтымі правіламі і прыняцце на сябе абавязацельстваў выконваць іх умовы і патрабаванні.

  8. Банк інфармуе аб правядзенні Акцыі шляхам размяшчэння ў перыяд яе правядзення матэрыялаў любымі даступнымі законнымі спосабамі, уключаючы сродкі масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, друкаваныя выданні), у тым ліку на афіцыйным сайце банка www.belarusbank.by, у афіцыйных акаўнтах банка ў сацыяльных сетках.

    Банк мае права прыняць рашэнне аб змяненні ў аднабаковым парадку Правіл і (або) умоў Акцыі і (або) падаўжэнні перыяду яе правядзення, аб датэрміновым спыненні Акцыі.

    У выпадку змянення Правіл і (або) умоў Акцыі або датэрміновага завяршэння (прыпынення) Акцыі інфармацыя аб гэтым будзе размешчана на сайце Банка www.belarusbank.by.

  9. Гэтыя Правілы ўступаюць у сілу з 01.04.2022 і дзейнічаюць па 30.09.2023 уключна.