Навіны банка і прэс-рэлізы
07.03.2023

Беларусбанк падаўжае тэрмін дзеяння карт у рамках Клубаў «Шчодры» і «Карт-бланш»

Банк прапануе кліентам аўтаматычна падоўжыць дзеянне картак Mastercard Standard у рамках Клуба «Шчодры» і Mastercard World у рамках Клуба «Карт-бланш» на чатыры месяцы, пачынаючы з месяца заканчэння тэрміну дзеяння карткі.

Размова ідзе аб картах, тэрмін якіх заканчваецца ў перыяд з 31 сакавіка 2023 (03/23) па 30 чэрвеня 2023 (06/23) уключна. Кліенты змогуць карыстацца імі на працягу чатырох месяцаў з месяца заканчэння тэрміну дзеяння карткі без фізічнага перавыпуску. Для гэтага неабходна прыняць Публічную аферту, г.зн. актываваць карту пасля заканчэння тэрміну дзеяння.

Азнаёміцца з парадкам і умовамі аўтаматычнага падаўжэння, а таксама з асаблівасцямі абслугоўвання плацежных картак Mastercard Standard у рамках Клуба «Шчодры» і Mastercard World у рамках Клуба «Карт-бланш» са скончаным тэрмінам дзеяння можна па спасылцы або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!