Навіны банка і прэс-рэлізы
07.03.2023

Беларусбанк прапануе самазанятым адкрыць рахунак і падключыць эквайрынг

Банк дапаможа фізічнай асобе адкрыць бягучыя рахункі ў беларускіх рублях для безнаяўнага пералічэння выручкі і заключыць дагавор на прыём безнаяўных плацяжоў.

Бягучы рахунак можна адкрыць у інтэрнэт-банкінгу, дадатку M-Belarusbank, на сайце belarusbank.by або ў любым аддзяленні банка. Для гэтага неабходны толькі дакумент, які сведчыць асобу.

Маючы бягучы рахунак, самазанятыя могуць падключыць любы від эквайрынгу: з выкарыстаннем ПЗ або QR-кода, інтэрнэт-эквайрынг. Вашы кліенты ацэняць магчымасць аплаціць тавар або паслугу картай.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!