Беларусбанк прыняў удзел у фінальным этапе рэспубліканскага конкурсу стартап-праектаў у сферы аховы здароўя "Мedical startup". Мерапрыемства прайшло 16-17 лютага на базе Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта і Навукова-тэхналагічнага парка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Беларусбанк на пастаяннай аснове аказвае падтрымку малому і сярэдняму бізнесу, у тым ліку стартапам, якія з’яўляюцца адным са значных інструментаў развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Беларусі.
Прадстаўнікі банка прэзентавалі ўдзельнікам банкаўскія прадукты і паслугі па напрамку карпаратыўнага бізнесу. А начальнік аддзела карпаратыўнага бізнесу Гродзенскага абласнога ўпраўлення № 400 Вольга Дзмітрыева прыняла ўдзел у складзе экспертнай камісіі конкурса.
У фінале прынялі ўдзел 32 канкурсанты з усёй краіны. Яны прадставілі праекты навуковай і сацыяльнай накіраванасці (утылізацыя медыцынскіх прэпаратаў), IT-праекты ў галіне медыцыны, інавацыйныя распрацоўкі.
Перамогу ў конкурсе атрымаў праект Алега Зельманскага і Алены Давідоўскай «Методыка адаптыўнай тэрапіі дыхальнай недастатковасці і яе апаратна-праграмная рэалізацыя ў выглядзе вырабу медыцынскай тэхнікі для аптымізацыі расходу кіслароду».
Пераможца конкурсу атрымаў сертыфікаты на паслугі ТАА «АСБ Кансалт».
Рэспубліканскі конкурс стартапаў у галіне медыцыны стаў для банка магчымасцю ў чарговы раз пацвердзіць свой статус ESG-брэнда.
Аддзел камунікацый і рэкламы