Навіны банка і прэс-рэлізы
15.02.2023

Беларусбанк прэзентаваў кнігу «Брэнды Беларусі» пра 100 паспяховых кампаній краіны

1

14 лютага, у Міжнародны дзень дарэння кніг, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы Беларусбанка адбылася прэзентацыя кнігі «Брэнды Беларусі» — выдання, у якім прадстаўлены 100 значных, маштабных і паспяховых брэндаў нашай краіны.

— Чаму была выбрана менавіта лічба 100? У мінулым годзе Беларусбанк адзначыў свой векавы юбілей, — звярнуўся да гасцей мерапрыемства намеснік старшыні праўлення Дзмітрый Краскоўскі. — І гэту найважнейшую падзею ў гісторыі найбуйнейшага банка мы вырашылі падзяліць з кліентамі і партнёрамі, у ліку якіх і брэнды, пра якія расказана ў кнізе.

2

Мэта выдання — на прыкладах эфектыўных брэндаў, паспяховых кейсаў у самых розных сферах паказаць шматграннасць і патэнцыял эканомікі Беларусі. Кожнай кампаніі  прысвечана 6-12 старонак з інфармацыяй аб гісторыі брэнда, яго развіцці, дасягненнях і найбольш значнай прадукцыі. Кніга таксама ўтрымлівае артыкул пра Беларусбанк і пачынаецца з уступнага звароту старшыні праўлення Віктара Ананіча.

3

Ва ўрачыстых абставінах намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Віктар Пшыбытко прыняў кнігу «Брэнды Беларусі» з рук намесніка старшыні праўлення банка Дзмітрыя Краскоўскага.

4

— Няхай кожная з гэтых гісторый матывуе вас не спыняцца на дасягнутым, шукаць свой унікальны шлях і адкрываць новыя гарызонты, — пажадаў кіраўнік ад імя банка.

Прэзентацыя прайшла таксама з удзелам аўтараў кнігі — прадстаўнікоў кампаніі ТАА «РэнесансПаблішынг», у тым ліку дырэктара Уладзіміра Пілата.

У якасці гасцей былі запрошаны прадстаўнікі шэрагу прадпрыемстваў — кліентаў праекта, у ліку якіх МАЗ, Белкамунмаш, «Атлант», «МІНСК — КРЫШТАЛЬ», «Камунарка», «АМКАДОР», «Белтэлекам», «Стравіта», МТЗ, «ПАЦІА». Кожны госць атрымаў экзэмпляр кнігі ў падарунак ад банка.

5

6

Даведка: З 2012 года менавіта 14 лютага адзначаюць Міжнародны дзень дарэння кніг (International Book Giving Day), які закліканы аб’яднаць усіх, хто прывівае людзям любоў да чытання.

Аддзел камунікацый і рэкламы