Навіны банка і прэс-рэлізы
14.02.2023

Разлічвайцеся карткай БЕЛКАРТ — і выйгравайце 30 000 рублёў

img

Увесь люты трымальнікі картак БЕЛКАРТ Беларусбанка, запраўляючыся на АЗС сеткі «Беларуснафта», могуць прыняць удзел у рэкламнай гульні. Галоўны прыз – 30 000 рублёў.

У гульні «Беларусь – гэта ЦІКАВА! Люты» можа прыняць удзел любы жадаючы і выйграць падарачны сертыфікат на суму да 2,5 тысяч рублёў. Трымальнікі картак БЕЛКАРТ дадаткова ўдзельнічаюць у розыгрышы галоўнага грашовага прыза на суму 30 тысяч рублёў.

Умова ўдзелу – заправіцца на АЗС сеткі «Беларуснафта» на суму ад 30 рублёў, разлічыцца карткай БЕЛКАРТ Беларусбанка або з дапамогай дадатку БЕЛКАРТ PAY і прад’явіць бонусную карту «Запраўка».

Пры аплаце названым спосабам прадастаўляюцца:

  • 2 шансы ў дзень пры куплі АІ-92, АІ-95, АІ-98, ДП (1 шанс – на выйгрыш падарачных сертыфікатаў, 1 шанс – на галоўны прыз);
  • 4 шансы ў дзень пры куплі газу (ПБА) (2 шансы – на выйгрыш падарачных сертыфікатаў, 2 шансы – на галоўны прыз).

З правіламі гульні можна азнаёміцца – тут.

Афармляйце карткі БЕЛКАРТ Беларусбанка і выйгравайце!