Гэту паслугу Беларусбанк прапанаваў кліентам 2,5 гады таму і за гэты час было праведзена 120 000 аперацый па выдачы наяўных грошай на агульную суму больш за 8,4 млн рублёў.
Сэрвіс зручны як для суб’ектаў гаспадарання — уладальнікаў арганізацый гандлю і сэрвісу, так і пакупнікоў. Першыя могуць такім чынам не толькі прымаць плацяжы з дапамогай карт, але і выдаваць па іх наяўныя грошы, павялічыць тавараабарот за кошт прыцягнення дадатковай колькасці пакупнікоў, скараціць свае расходы на інкасацыю наяўных грошай. Другія — зняць наяўныя грошы нават там, дзе няма банкамата і аддзялення банка.
Сума наяўных грашовых сродкаў у рамках адной аперацыі не павінна перавышаць 5 базавых велічыняў (185 беларускіх рублёў). Звяртаем увагу, што Беларусбанк не спаганяе камісію за зняцце наяўных грошай. За правядзенне аперацыі можа спаганяцца плата банкам, які выпусціў картку.
Падрабязная інфармацыя пра паслугу тут.
Аддзел камунікацый і рэкламы