Беларусбанк прапануе кліентам у Кліент-банку самастойна заказаць і атрымаць даведкі аб наяўнасці рахункаў у банку і грашовых абавязацельстваў у АІС ВГА, руху грашовых сродкаў па рахунках, наяўнасці запазычанасці па актыўных банкаўскіх аперацыях у электронным выглядзе.
Каб атрымаць даведку, неабходна:
- зайсці ў новы інтэрфейс ПК «Кліент-банк (WEB)» (галоўная старонка карпаратыўнага сайта ААТ «ААБ Беларусбанк» - «Кліент-банк NEW»);
- адкрыць раздзел «Дакументы», выбраць «Даведкі па запыце»;
- выбраць від даведкі з разгорнутага меню (у адным запыце можна выбраць некалькі відаў даведак);
- выбраць патрэбныя рахункі;
- пазначыць неабходны перыяд;
- азнаёміцца з тарыфамі ўзнагароджання;
- адправіць запыт у банк.
Гатовую даведку ў электронным выглядзе з ЭЛП банка можна ўбачыць на працягу гадзіны ў раздзеле «Уваходныя пісьмы».
Аб узнагароджанні за атрыманне даведкі можна даведацца тут.
Новы функцыянал ПК WEB дазволіць аптымізаваць супрацоўніцтва з банкам і спросціць атрыманне даведак.