Навіны банка і прэс-рэлізы
03.01.2023

Беларусбанк запускае крэдыт на рэфінансаванне крэдытаў на нерухомасць іншых банкаў

З 3 студзеня крэдытны прадукт «Рэфінансаванне іпатэкі» прадастаўляе выдатную магчымасць аптымізаваць і знізіць свае плацяжы па крэдытах на нерухомасць, узятых у любым іншым беларускім банку.  Стаўка па новым крэдыце Беларусбанка складзе 18% гадавых (стаўка рэфінансавання НБ РБ+6 п.п.).

Крэдыт прадастаўляецца тэрмінам да 20 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння, а максімальны памер вызначаецца без уліку плацяжоў па рэфінансуемым крэдыце.

Акрамя таго, кліенты, якія жадаюць пагасіць запазычанасць адразу па некалькіх крэдытах, для зручнасці могуць аб’яднаць іх у адзін крэдыт з адзіным штомесячным плацяжом.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце або ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 147.