Навіны банка і прэс-рэлізы
30.12.2022

У апошнія дні адыходзячага года Беларусбанк дорыць падарункі ў рамках праекта «Вектар дабрыні»

image001

Старшыня праўлення банка Віктар Ананіч пабываў у гасцях у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах і перадаў дырэктару Цэнтра Анжаліцы Сонцавай сертыфікат на 50 тысяч беларускіх рублёў у рамках дабрачыннага праекта «Вектар дабрыні».

Як адзначыла дырэктар РНПЦ, гэтыя сродкі будуць накіраваны на абнаўленне дыягнастычнага абсталявання, каб больш эфектыўна выяўляць анкалагічныя захворванні ў юных пацыентаў на ранніх стадыях.

Яшчэ адной сацыяльнай установай, якая атрымала падарунак ад банка ў рамках дабрачыннага праекта, стаў сталічны Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў. Установа атрымала ад Беларусбанка сертыфікат на набыццё спецыяльнага трэнажора для рэабілітацыі падапечных інтэрната. Ён дапаможа палепшыць якасць жыцця многіх з іх.

 

image003

image005

Нагадаем, на працягу многіх гадоў у рамках праекта «Вектар дабрыні» банк падтрымлівае сістэму аховы здароўя. У прыватнасці дапамагае абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу бальніц і паліклінік, карэкцыйна-развіваючых цэнтраў і іншых сацыяльных устаноў, а таксама дорыць медыцынскім установам такое высокатэхналагічнае абсталяванне, як рэанімабілі, у тым ліку абсталяваныя ўсім неабходным для аказання рэанімацыйнай дапамогі нованароджаным.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Виртуальный консультант